wd wp Пошук:

Марына Мікалаеўна Бяльзацкая

Марына Мікалаеўна Бяльзацкая (4 снежня 1913, Масква — 2004) — беларуская савецкая артыстка балета і балетмайстар. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968), Народная артыстка БССР (1977)[1]. Лаўрэат прэміі УЦСПС.

Біяграфія

З адзінаццаці год засталася круглай сіратой і выхоўвалася ў доме ў свайго дзядзькі — вядучага танцоўшчыка і балетмайстра Вялікага тэатра, заслужанага артыста РСФСР Жукава Леаніда Аляксеевіча. У 1923 годзе паступіла ў балетны тэхнікум пры Дзяржаўным Акадэмічным Вялікім Тэатры СССР (зараз Маскоўская дзяржаўная акадэмія харэаграфіі(руск.) бел.), які скончыла ў 1931[1].

Па заканчэнні, працавала артысткай балета ДАВТ СССР. Пасля здымак у фільме Аляксандрава(руск.) бел. Вясёлыя рабяты, паступіла артысткай балету ў джаз-аркестр РСФСР, пад кіраўніцтвам Л. Уцёсава(руск.) бел., пазней зноў вярталася ў Вялікі Тэатр, працавала ў некалькіх тэатрах аперэты.

Падчас Вялікай Айчыннай Вайны не паспела эвакуіравацца з Масквы разам з тэатрам і была мабілізавана. Па мабілізацыі працавала санітаркай шпіталя з кастрычніка 1941 па люты 1942 года. Пасля дэмабілізацыі, паступіла ў Дзяржаўны Цырк(руск.) бел. танцоўшчыцай. З 1944 працавала ў джаз-аркестры БССР пад кіраўніцтвам Эдзі Рознера, дзе пазнаёмілася са сваім мужам Адамам Бяльзацкім, музыкантам аркестра.

У красавіку 1946 нарадзіла дачку Лёду, а ў канцы 1946 джаз быў разагнаны (як не савецкі) і шмат якія яго ўдзельнікі (у першую чаргу Э. Рознер) былі арыштаваны. Працавала ў Яраслаўлі ў мясцовым тэатры аперэты і паралельна вяла танцавальны гурток пры Упраўленні Паўн. Жад. дарогі.

З 1947 года — салістка Тэатра музычнай камедыі БССР, з 1949 ансамбля аперэты пры Белдзяржэстрадзе[1].

З 1957 года працавала ў Палацы прафсаюзаў ў якасці педагога-рэпетытара двух балетных студый. У тым жа годзе па свайму пачыну пачала займацца з дзецьмі, якія не прайшлі па конкурсе ў гэтыя балетныя студыі[1]. У пачатку 1958 ансамбль без назвы заняў першае месца ў Рэспубліканскім аглядзе дзіцячай мастацкай самадзейнасці. Калектыў тэрмінова атрымлівае афіцыйны статус, а Марына Мікалаеўна становіцца штатным кіраўніком гуртка народнага танца. 28 лютага ансамбль атрымаў сваю назву — «Равеснік», і гэты дзень лічыцца днём народзінаў калектыву.

У сваіх жыццярадасных, маляўнічых, адзначаных багатай фантазіяй пастаноўках (больш за 100, сярод іх тэматычныя кампазіцыі «З чаго пачынаецца Радзіма», «Піянеры Беларусі», «Дружба народаў», «Ляціце, галубы») балетмайстар улічвала рэальныя фізічныя і псіхалагічныя магчымасці дзяцей[1].

У 1964 годзе калектыў першым з дзіцячых самадзейных калектываў атрымаў званне народны. У 1968 годзе Марына Мікалаеўна атрымлівае званне заслужанага дзеяча культуры БССР, у 1977 годзе — званне народнай артысткі БССР. У 1980 ансамбль стаў лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола(руск.) бел..

У 1996 годзе з-за шматлікіх рознагалоссяў з кіраўніцтвам пакінула калектыў, «па ўласным» жаданні, але неафіцыйна заставалася яго кіраўніком да канца снежня 1999 года, калі ў ансамбль па патрабаванні начальства быў дасланы новы кіраўнік. Тады ж з ансамбля пайшлі і ўсе тыя, хто раней працаваў пад яе кіраўніцтвам. Памерла Марына Мікалаеўна 28 лістапада 2004 года ў сваёй мінскай кватэры, у доме № 18 па праспекце Машэрава.

Сям’я

Узнагароды

Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне», ордэн «Знак Пашаны», імянныя гадзіннікі ад камандуючага Войскамі Варшаўскага дагавора «За садзейнічанне ва ўмацаванні дружбы і супрацоўніцтва паміж краінамі ВД». Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968), Народная артыстка БССР (1977)

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Бельзацкая Марина Николаевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 52. — 737 с.
  2. Она дарила детям талант и доброту Архівавана 24 студзеня 2018. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Балетмайстры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі 29 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Балетмайстры Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Асобы