wd wp Пошук:

Марына Віктараўна Васько

Марына Віктараўна Васько (1 мая 1975, Брэст) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы[2].

Біяграфія

Нарадзілася 1 мая 1975 года ў г. Брэсце.

У 1997 годзе скончыла з адзнакай Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Беларуская мова, літаратура і гісторыя». Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 2 г. Брэста.

Прыняла ўдзел у парламенцкіх выбарах, якія прайшлі ў Рэспубліцы Беларусь 17 лістапада 2019 года. Марына Васько абіралася ад Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2, на якой атрымала перамогу.

У 2021 годзе ў інтэрв’ю газеце «СБ. Беларусь сегодня» прапанавала фільтраваць у Беларусі інтэрнэт, як гэта робіцца ў Кітаі: «Можна адаптаваць замежны вопыт па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі. Яскравы прыклад — праект „Залаты шчыт“ у Кітаі. Па сутнасці, гэта сістэма фільтрацыі змесціва інтэрнэту. У „вялікім кітайскім фаерволе“, як яго называюць, няма месца ні Тwitter, ні Facebook, ні YouTube, ні еўрапейскім навінавым сайтам, ні іншым „небяспечным“ з пункту гледжання забароненай інфармацыі рэсурсам»[3].

Узнагароды

Зноскі

  1. Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Брестской области Архівавана 2 студзеня 2020.
  2. Васько Марына Віктараўна
  3. https://www.sb.by/articles/natsiyu-sozdaet-patriotizm.html
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы