Мары́я Ізабэ́ль Верду́ Ралья́н (ісп.: María Isabel Verdú Rollán; нар. 2 кастрычніка 1970, Мадрыд, Іспанія) — іспанская актрыса. Двухразовая лаўрэатка прэміі «Гоя» за найлепшую жаночую ролю[en]. Найбольш вядомая па ролях у фільмах «І тваю маму таксама[en]» (2001) Альфонса Куарона і «Лабірынт фаўна» (2006) Гільерма дэль Тора.
Акцёрскую кар’еру пачала ў 13 гадоў са здымак у рэкламе і тэлесерыялах. У 2007 годзе была запрошана ў Амерыканскую акадэмію кінематаграфічных мастацтваў і навук[en]. У 2008 годзе атрымала прэмію «Гоя» за найлепшую жаночую ролю[en] ў фільме Грасіі Керэхеты[en] «Сем більярдных сталоў[en]». У 2009 годзе была ўзнагароджана нацыянальнай прэміяй кінематаграфістаў Іспаніі[2]. У 2012 годзе атрымала прэмію «Гоя» за найлепшую жаночую ролю[en] ў фільме «Беласнежка[en]» Пабла Бергера[en].
З 1999 года замужам за Педра Лараньягай, сынам акцёра Карласа Лараньягі[en].