wd wp Пошук:

Гільерма дэль Тора

Гілье́рма дэль То́ра Го́мес (ісп.: Guillermo del Toro Gómez, IPA: [ɡiˈʝeɾmo ðel ˈtoɾo]; нар. 9 кастрычніка 1964) — мексіканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і пісьменнік. У сваёй творчай кар’еры Дэль Тора трымаецца двух накірункаў: іспанамоўныя фільмы ў жанры цёмнага фэнтэзі, сярод якіх «Хронас» (1993), «Хрыбет д’ябла» (2001) і «Лабірынт фаўна» (2006), і папулярныя амерыканскія баевікі, такія як «Блэйд II» (2002), «Хэлбой» (2004), «Хэлбой II: Залатая армія» (2008) і «Ціхаакіянскі рубеж» (2013).

Найбольшае прызнанне Дэль Тора прынеслі фэнтэзійныя фільмы «Лабірынт фаўна», адзначаны намінацыяй на «Залатую пальмавую галіну» і трымя прэміямі «Оскар», і «Форма вады», якая была адзначана прэміяй «Залаты леў» Венецыянскага кінафестывалю і чатырма «Оскарамі», у тым ліку за лепшы фільм і лепшую рэжысуру.

Фільмаграфія

Рэжысёрскія працы

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1985
кар «Дона Лупэ» ісп.: Doña Lupeрэжысёр, сцэнарыст, выканаўчы прадзюсар
1987
кар «Геаметрыя» Geometriaрэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар
1993
ф «Хронас» Cronosрэжысёр, сцэнарыст, акцёр
1997
ф «Мутанты» англ.: Mimicрэжысёр, сцэнарыст
2001
ф «Хрыбет д’ябла» ісп.: El espinazo del diabloрэжысёр, сцэнарыст, выканаўчы прадзюсар
2002
ф «Блэйд II» англ.: Blade IIрэжысёр, сцэнарыст
2004
ф «Хэлбой» англ.: Hellboyрэжысёр, сцэнарыст, акцёр
2006
ф «Лабірынт фаўна» ісп.: El laberinto del faunoрэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар
2008
ф «Хэлбой II: Залатая армія» англ.: Hellboy II: The Golden Armyрэжысёр, сцэнарыст, акцёр
2013
ф «Ціхаакіянскі рубеж» англ.: Pacific Rimрэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар
2015
ф «Барвовы пік» англ.: Crimson Peakрэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар
2017
ф «Форма вады» англ.: The Shape of Waterрэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар

Іншыя працы

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2004
ф «Хронікі» ісп.: Crónicasпрадзюсар
2007
ф «Прытулак» ісп.: El orfanatoвыканаўчы прадзюсар
2008
ф «Нязначныя рэчы» ісп.: Cosas insignificantesпрадзюсар
2008
ф «Руда і Курсі» ісп.: Rudo y Cursiпрадзюсар
2010
ф «Вочы Хуліі» ісп.: Los ojos de Juliaпрадзюсар
2010
ф «Не бойся цемры» англ.: Don't Be Afraid of the Darkсцэнарыст
2011
мф «Кот у ботах» англ.: Puss in Bootsвыканаўчы прадзюсар
2012
ф «Хобіт: Нечаканае падарожжа» англ.: The Hobbit: An Unexpected Journeyсцэнарыст
2013
ф «Мама» англ.: Mamaвыканаўчы прадзюсар
2013
ф «Хобіт: Спусташэнне Смаўга» англ.: The Hobbit: The Desolation of Smaugсцэнарыст
2014
мф «Кніга жыцця» англ.: The Book of Lifeпрадзюсар
2014
ф «Хобіт: Бітва пяці войскаў» англ.: The Hobbit: The Battle of the Five Armiesсцэнарыст
2018
ф «Ціхаакіянскі рубеж: Паўстанне» англ.: Pacific Rim: Uprisingпрадзюсар

Зноскі

  1. Guillermo del Toro // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Guillermo Del Toro // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132955466 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты леў»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Неб’юла»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзённай прэміі «Эмі»
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 кастрычніка
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты Мексікі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за лепшую рэжысёрскую працу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінарэжысёры Мексікі
Катэгорыя·Прадзюсары Мексікі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую рэжысуру