wd wp Пошук:

Маршал Ван Олстайн

Маршал Ван Олстайн (англ.: Marshall Van Alstyne), нарадзіўся ў 1962 у Калумбусе, штат Агая — прафесар Бостанскага ўніверсітэта (англ.: Boston University) і даследчык у Масачусецкім Інстытуце Тэхналогій (англ.: Massachusetts Institute of Technology). Спецыялізуецца на эканоміцы інфармацыі.

Біяграфія

Ван Олстайн вырас у Паўночнай Караліне (ЗША), ступень бакалаўра атрымаў у Ельскім універсітэце (англ.: Yale University), магістра і PhD у галіне інфармацыйных сістэм — у Масачусецкім Інстытуце Тэхналогій.

Навуковая дзейнасць

Зрабіў істотны ўнёсак у вывучэнне рынкаў інфармацыі. Разам з сваімі студэнтамі Тэдам Лоўдэрам і Рыкам Уошам першым давёў[1], што ўжыванне прынцыпу інфармацыйнай асіметрыі да апрацоўкі спаму тэарэтычна можа быць болей карысным для спажыўца, чым дасканалы фільтар (гл. таксама «эканоміку ўвагі»). Разам з прафесарам Джэфры Паркерам правёў грунтоўныя даследаванні феномену «двухбаковых сетак», праяве аднаго з сеткавых эфектаў, дзе патлумачыў, якім чынам кампаніі могуць аддаваць інфармацыю задарма (прадаваць па нулявым кошце) і пры гэтым заставацца ў выйгрышы[2]. Субсідаванае цэнаўтварэнне і эфект дзвюхбаковых сетак могуць спрычыніцца да алігапалізацыі рынку, або падзелу яго між малой колькасцю гульцоў. Зараз гэты эфект бярэцца да ўвагі фірмамі — пры распрацоўцы карпаратыўных стратэгій, і антыманапольнымі ўправамі — пры прапрацоўцы адпаведнага заканадаўства.

Сумесна з Эрыка Брынёлфсанам у эсэ «Сеціўныя суполкі: глабальнае паселішча ці віртуальныя Балканы?» апісаў працэс уплыву сацыяльных медыяў на падзел людзей у інтэрнэце паводле розных прыкметаў.

Лаўрэат некалькіх узнагародаў за навуковыя працы, у тым ліку ўзнагароды Нацыянальнага Навуковага Фонду ЗША[3]. Публікуецца ў такіх часопісах, як Science, Management Science Архівавана 1 ліпеня 2007. і Harvard Business Review.

Зноскі

  1. http://www.bepress.com/bejeap/advances/vol6/iss1/art2/ Архівавана 8 верасня 2009.
  2. http://ssrn.com/abstract=249585
  3. http://www.nsf.gov/crssprgm/career/awards/fy99/state9.htm Архівавана 29 верасня 2007.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Выкладчыкі Мічыганскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Агая
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Эканамісты ЗША
Катэгорыя·Асобы