wd wp Пошук:

Марцін Сміглецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сміглецкі. Марцін Сміглецкі (лац.: Martinus Smiglecius, польск.: Marcin Śmiglecki, 11 лістапада 1563, па іншых звесткі 1562 або 1572, Львоў — 26 ліпеня 1618, Каліш) — багаслоў і філосаф, вядомы ў свой час палеміст Вялікага княства Літоўскага, выкладчык у езуіцкіх калегіях і адзін з самых выбітных прафесараў Віленскай езуіцкай акадэміі.

Біяграфія

Ураджэнец Львова, адукацыю атрымаў ў Акадэміі віленскага Таварыства Ісуса, дзе яму была прысвоена ступень магістра тэалогіі. У 1581 годзе ў Рыме, дзе працягнуў навучанне, уступіў у ордэн езуітаў. Вывучаў філасофію (1582—1584) і тэалогію (1584—1586) пад кіраўніцтвам Франсіска Суарэса і Раберта Белларміно. Па вяртанні выкладаў у Віленскай езуіцкай акадэміі філасофію (1586—1590) і схаластычную тэалогію (1591—1599). Атрымаў ступень доктара тэалогіі (1594).

Быў рэктарам езуіцкіх навучальных устаноў у Пултуску (1600—1602), Познані (1602—1607), Калішы (1609—1611). Удзельнічаў у шостай і сёмай Генеральных кангрэгацыях ордэна езуітаў у Рыме (1608, 1615).

Гліняная урна з прахам Сміглецкага была знойдзена ў 1856 годзе пад вялікім алтаром у Калішскім фарным касцёле. На скрыні быў выпісаны ўвесь алфавіт (сімвал вучонасці) і чытаўся надпіс Martinus Smiglesius AD 1619.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1618 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Езуіты Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лістапада
Катэгорыя·Памерлі 26 ліпеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Філосафы Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лістапада
Катэгорыя·Езуіты Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1563 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Польшчы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Львове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных