wd wp Пошук:

Марцін Родбел

Марцін Родбел (англ.: Martin Rodbell, 1 снежня 1925, Балтымар, Мэрыленд — 7 снежня 1998) — амерыканскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1994 годзе разам з Алфрэдам Гілманам «за адкрыццё G-бялкоў і ролі гэтых бялкоў у сігнальнай трансдукцыі ў клетцы».

Біяграфія

Марцін Родбел нарадзіўся 1 снежня 1925 года ў Балтымары (Мэрыленд) у сям’і Шырлі (народжаная Abrams) і Мілтана Родбела, бакалейшчыка.[3] З сям’і яўрэяў.[4] У Балтымары скончыў сярэднюю школу. У 1943 годзе ён паступіў ва ўніверсітэт Джонса Хопкінса, але ўжо праз год ён перапыніў вучобу для службы ў войску. Ён удзельнічаў у Другой сусветнай вайне ў ваенна-марскіх сілах ЗША ў якасці радыста.

У 1946 годзе ён вярнуўся ва ўніверсітэт і скончыў бакалаўрыят ў 1949 годзе. У 1950 годзе ён ажаніўся з Барбарай Ледэрман — старэйшай сястрой Сюзаны Ледэрман, якая была сяброўкай легендарнай яўрэйкі Ганны Франк. Родбел атрымаў ступень доктара філасофіі ў біяхіміі ва ўніверсітэце Вашынгтона ў 1954 годзе, пасля чаго два гады займаўся пост-дактарантурай ва ўніверсітэце Ілінойса ва Урбане-Шампэйн.

З 1956 года Родбел працаваў у Нацыянальным інстытуце здароўя, спачатку ў Бетэздэ (Мэрыленд), а з 1985 года — у Чапэл-Хіл (Паўночная Караліна) да свайго сыходу на пенсію ў 1994 годзе.

З 1958 года дырэктар Інстытута вывучэння навакольнага асяроддзя ў Нацыянальным інстытуце здароўя.

У 1970-я гады даказаў, што гармоны перадаюць інфармацыю (сігнал) адпаведным клеткам пры дапамозе трох незалежных кампанентаў клетачнай абалонкі: спецыяльных рэцэптараў, перадатчыкаў (пасрэднікаў), узмацняльнікаў (перадатчык бывае актыўны толькі ў прысутнасці адпаведнага носьбіта энергіі; ён ідэнтыфікаваны амерыканскім фізіёлагам А. Гілманам як бялок G).

Высветліў ролю G-бялкоў у малекулярных механізмах узнікнення шэрагу інфекцыйных хвароб (халеры, коклюшу і інш.).

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Martin Rodbell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Martin Rodbell // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.washington.edu/alumni/columns/june96/rodbell2.html

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
Катэгорыя·Біёлагі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 снежня
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Паўночнай Караліне
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Балтымары
Катэгорыя·Памерлі 7 снежня
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Біяхімікі ЗША
Катэгорыя·Эндакрынолагі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне