wd wp Пошук:

Ганна Франк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Франк.

Ганна Франк (ням.: Anne Frank, 12 чэрвеня 1929 — пачатак сакавіка 1945) — яўрэйская дзяўчынка, ураджэнка Германіі, пасля прыходу Гітлера да ўлады хавалася з сям’ёй ад нацысцкага тэрору ў Нідэрландах. Аўтар знакамітага «Дзённіка Ганны Франк» — дакумента, які выкрывае нацызм, перакладзены на многія мовы свету. Гэтая кніга адразу стала сусветным бэстсэлерам — не толькі з за сваёй пранізлівай інтанацыі, але і галоўным чынам таму, што здолела аб’яднаць у лёсе адной дзяўчынкі мільёны чалавечых трагедый, звязаных з нацысцкім генацыдам. Ганна Франк і яе сям’я лічацца аднымі з самых вядомых ахвяр нацызму.

Біяграфія

Дзяцінства

Ганна Франк нарадзілася 12 чэрвеня 1929 ў Франкфурце-на-Майне, у асіміляванай яўрэйскай сям’і. Бацька Ганны, Ота Франк, быў афіцэрам у адстаўцы, маці, Эдыт Холендэр Франк, — хатняй гаспадыняй. Старэйшая сястра Ганны, Марго Франк нарадзілася 16 лютага 1926 года. Франкі належалі да яўрэяў-лібералаў і строга не прытрымліваліся традыцый і звычаяў іўдаізму. Яны жылі ў асіміляванай суполцы яўрэйскіх і неяўрэйскіх гараджан, дзе іх дзеці раслі разам з каталікамі, пратэстантамі.

Пасля прыходу Гітлера да ўлады ў краіне і перамогі НСДАП на муніцыпальных выбарах ў Франкфурце ў 1933 годзе, Ота Франк эмігруе ў Амстэрдам, дзе становіцца дырэктарам акцыянернага таварыства «Opekta». У верасні таго ж года ў Амстэрдам пераязджае маці Ганны. У снежні да іх далучаецца Марго, а ў лютым 1934 года — і сама Ганна.

Да шасці гадоў Ганна Франк наведвала дзіцячы сад пры школе Мантэсоры, потым пайшла ў першы клас гэтай школы. Там яна правучылася да шостага класа, пасля чаго перайшла ў Яўрэйскі ліцэй.

Жыццё ў сховішчы

У маі 1940 года Германія акупавала Нідэрланды, і акупацыйныя ўрад пачаў пераследаваць яўрэяў.

У чэрвені 1942 года Франкаў прыходзіць позва ў гестапа на імя Марго. 6 ліпеня сям’я Ганны Франк перасяляецца ў сховішча, створанае супрацоўнікамі фірмы «Апекта», якая вырабляе джэмавыя прымешкі і дадаткі, у якой працаваў Ота Франк, па адрасе Прынсенграхт 263.

Як і іншыя будынкі Амстэрдама, якія стаяць уздоўж каналаў, дом нумар 263 на набярэжнай Прынсенграхт складаецца з параднай і задняй часткі. Офіс і памяшканне сховішча займаюць пярэднюю частку будынка. Задняя частка дома — нярэдка пустуючае памяшканне. Вось яго з дапамогай сваіх калег Віктара Кюглера, Ёханеса Клеймана, Міп Хіз і Элізабэт (Беп) Фоскейл і прыстасаваў Ота Франк пад будучае сховішча. Уваход быў замаскіраваны пад шафу з дакументамі.

13 ліпеня да іх далучылася сям’я Ван Пельс з Аснабрука ў складзе Германа ван Пельса, яго жонкі Аўгусты і сына Петэра.

16 лістапада 1942 у сховішча прымаецца восьмы жыхар — дантыст Фрыц Пфефер.

У сховішчы Ганна вяла дзённік у лістах на нідэрландскай мове (першай яе мовай была нямецкая, але і нідэрландскую яна пачала вучыць з ранняга дзяцінства). Гэтыя лісты яна пісала выдуманай сяброўцы Кіці.

Арышт і дэпартацыя

У 1944 годзе ўлады атрымалі данос на групу схаваных яўрэяў, 4 жніўня дом, дзе хавалася сям’я Франк, быў абшуканы галандскай паліцыяй і гестапаўцамі. За кніжнай шафай яны знайшлі дзверы, дзе 25 месяцаў хаваліся нелегалы. Усе восем чалавек чатыры дні ўтрымоўваліся ў турме на вуліцы Ветэрынгсханс, а затым былі змешчаныя ў транзітны канцэнтрацыйны лагер Вестэрборк, дзе як ўхіленцы ад позваў, былі змешчаныя ў «штрафное аддзяленне» і накіраваны на самыя цяжкія працы. 3 верасня яны былі дэпартаваныя адтуль у Асвенцым. Гэты 93, цягнік, у якім было 1019 чалавек, стаў апошнім эшалонам, які вез галандскіх яўрэяў у лагер смерці, — пасля яго дэпартацыя яўрэяў з Вестэрборка ў Асвенцым спынілася. Да таго ж насельнікі сховішча мелі няшчасце трапіць у Асвенцым ў другой палове 1944 года, калі знішчэнне яўрэяў у нямецкіх канцлагерах дасягнула максімуму.

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118534734 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. http://web.archive.org/web/20170324033829/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/anne-frank
  3. 1 2 Wall R. Frank, Anne // Verbrannt, verboten, vergessen: kleines Lexikon deutschsprachiger Schriftstellerinnen 1933 bis 1945 — 2 — Kn: Pahl-Rugenstein Verlag, 1989. — S. 45–48. — ISBN 978-3-7609-1310-0
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118534734 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  5. http://www.bbc.co.uk/annefrank/timeline.shtml
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Франкфурце-на-Майне
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ніжняй Саксоніі
Катэгорыя·Аўтары знакамітых дзённікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дзеці-пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ад тыфу