wd wp Пошук:

Марцін Кромер

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Марцін Кромер (1512 — 23 сакавіка 1589) — біскуп вармінскі. Аўтар гістарычнай працы «Аб паходжанні і дзеях палякаў» (1555).

Аб паходжанні і дзеях палякаў

Праца напісаная па даручэнні Жыгімонта Аўгуста.

Апісанне падзей было даведзена да пачатку княжання Жыгімонта I Старога (1506). Праца ў сваёй аснове была вельмі добрай кампіляцыяй прац Я. Длугаша і Б. Вапоўскага, апроч таго, аўтар увёў у навуковы абарот больш за 100 дакументаў, а таксама звярнуўся да самай старой польскай хронікі — Хронікі Гала Ананіма.

Кніга прызначалася для замежнага чытача, і мела задачу паказаць магутнасць Польшчы і яе гісторыі. Аўтарская канцэпцыя гісторыі мела дзяржаўны характар: у падтрымку агульнадзяржаўных інтарэсаў, супраць «правінцыяльнага сепаратызму» (літоўскага і прускага) і прывілеяў шляхты.

Спачатку праца была прынята варожа, і ў Польшчы, і асабліва ў ВКЛ (як шляхтай, так і магнацтвам), бо ўхваляла касцёл і ўладу магнацкай алігархіі, асцярожна ставілася да шырокіх шляхецкіх правоў, непрыхільна ставілася да ВКЛ. Супраць М. Кромера на сеймах 1556—1557 і 1563—1564 выступаў Мікалай Радзівіл Чорны. Але пасля Люблінскай уніі гэтыя настроі паступова зніклі, а ў 1580 сейм выказаў М. Кромеру публічную падзяку.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119056526 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  3. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Marcin Kromer // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Біскупы вармінскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў 1589 годзе
Катэгорыя·Вармійская архідыяцэзія
Катэгорыя·Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1512 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі 23 сакавіка