wd wp Пошук:

Бернард Вапоўскі

Бернард Вапоўскі (16 ст.) - каралеўскі сакратар і прыдворны дзеяпісец пры двары Жыгімонта Старага. Гісторык, географ і картограф. Аўтар гістарычнай працы «Хроніка Польшчы» і карты «Сарматыя».

Праца гісторыка разглядалася Вапоўскім не проста як навуковая дзейнасць, а як грамадска-гістарычная місія. Гэта набліжала яго да гуманістычнай гістарыяграфіі[1].

«Хроніка Польшчы»: гістарычная праца, якая ў значнай ступені з’яўляецца кампіляцыяй гісторыі Длугаша ў частцы падзей з 1380 да 1480. Але паміж гэтымі працамі існуюць і адрозненні — на працягу 15 ст. ВКЛ і Польшчы пачалі пагражаць, з усходу — Вялікае княства Маскоўскае, а з поўдню — Крымскае ханства. Таму аўтар пастараўся прадэманстраваць неабходнасць палітычнага саюза ВКЛ і Польшчы, што, у сваю чаргу, зрабіла ў працы галоўнымі тэмамі Крэўскую унію, якая была «вечным саюзам [ВКЛ] з Польскім каралеўствам», заключаным «да вялікай радасці і вясёласці польскага і літоўскага народаў», і барацьбу з крыжакамі. У параўнанні з Длугашам, Вапоўскі аддаў значна больш месца і ўвагі падзеям у Літве і на беларускіх землях, так, ён дадаў да сваёй «Хронікі» нарыс па геаграфіі і этнаграфіі Літвы, чаго няма ў «Гісторыі» Длугаша. Адзначаецца[1], што на некаторыя праблемы гісторыі ВКЛ Вапоўскі глядзеў больш глыбока, чым Длугаш.

Зноскі

  1. 1 2 Паводле Белазаровіч, С.37.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1450 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Храністы
Катэгорыя·Памерлі ў 1535 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці польскай картаграфіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыкі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 1 снежня