Марха́ (руск.: Марха́[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), левы прыток ракі Вілюй (басейн Лены).
Даўжыня ракі 1181 км, плошча вадазбору 99 тыс. км². Пачынаецца ва ўсходняй частцы Вілюйскага плато, цячэ па Сярэднесібірскім пласкагор’і і Цэнтральнаякуцкай раўніне. Упадае ў Вілюй у раёне сяла Марха. Высокае веснавое разводдзе і летне-асеннія паводкі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні (за 160 км ад вусця)[2] складае 360 м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 12,309[2] км³/год. Ледастаў ад канца верасня — пачатку кастрычніка да канца мая — пачатку чэрвеня. Зімой перамярзае ў вярхоўі на 7 месяцаў, у нізоўі — на 5 месяцаў. Суднаходная вясной на 984 км да вусця ракі Далдын[3].
Асноўныя прытокі: Маркока (справа), Хання (злева). Сярод прытокаў: Дабаан, Чукука, Улахан-Тааннаах, Далдын, Лахаалаах, Чалбык, Бэс-Айалаах, Кюгюннюю, Сарык-Дэндэ, Мархара, Курунг-Юрэх, Даныра, Алын-Дабаан, Курунг-Юрэх, Накын, Бэс-Юрэх, Мастаах, Кырангда, Маар-Юрэх, Тарын-Юрэх, Таланда і інш.[3]