Вілю́йскае плато (руск.: Вилю́йское плато[1]) — плато ў Расіі, прыўзняты ўчастак Сярэднесібірскага пласкагор’я ў верхнім цячэнні ракі Вілюй.
Даўжыня Вілюйскага плато каля 400 км. Вышыні да 962 м. Складзена з вапнякоў, трапаў і даламітаў.
На плато бяруць пачатак рэкі Вілюй, Марха, Алянёк, Ыгыата.