wd wp Пошук:

Март Лаар

Март Лаар (нар. 22 красавіка 1960, Вільяндзі, Эстонская ССР, СССР) — эстонскі палітык і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Эстоніі з 1992 па 1994 і з 1999 па 2002 гады, міністр абароны Эстоніі з 2011 па 2012, былы старшыня правай кансерватыўна-нацыяналістычнай партыі Саюз Айчыны і Res Publica.

Палітычная дзейнасць

Быўшы палітыкам, Лаар напісаў некалькі кніг па гісторыі Эстоніі і Расіі. Акрамя таго, быў настаўнікам гісторыі ў Таліне, а таксама старшынёй Савета гісторыкаў пры Фондзе Эстонскай Спадчыны, Таварыства за захаванне эстонскай гісторыі і Таварыства эстонскіх студэнтаў. У 1983 годзе Лаар скончыў Тартускі ўніверсітэт, у 1995 годзе ў тым жа ўніверсітэце атрымаў ступень магістра гісторыі, а ў 2005 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У перыяд навучання ва ўніверсітэце актыўна ўдзельнічаў у працы камсамольскай арганізацыі ўніверсітэта.

Рашэннем Рыйгікогу (парламент Эстоніі) ад 21 кастрычніка 1992 года Лаар быў зацверджаны прэм’ер-міністрам, пасля таго, як быў прызначаны на гэту пасаду прэзідэнтам Ленартам Меры. У 1994 у выніку адкрытага галасавання Парламент Эстоніі пазбавіў Лаара пасады прэм’ер-міністра. Адстаўка суправаджалася абвінавачваннямі ў хлусні, што было следствам сумніўных здзелак, звязаных са знікненнем 2,3 мільярдаў савецкіх рублёў (атрыманых у выніку абмену на эстонскія кроны падчас грашовай рэформы[5][6][7]. Паводле адпаведнага пагаднення, грошы павінны былі быць перададзены Расійскаму Цэнтрабанку, аднак замест гэтага апынуліся ў руках двух эстонскіх бізнесменаў, і прададзены затым рэжыму рэспублікі Ічкерыя[8]) і «зброевай афёрай» (урадам Эстоніі быў складзены дагавор на куплю ў ізраільскай ваеннай дзяржаўнай карпарацыі Israel Military Industries зброі на суму $50 млн[9]. У выніку гэтай здзелкі пацярпела таксама рэпутацыя Сійма Каласа, які быў у той перыяд дырэктарам Банка Эстоніі)[10].

За час свайго першага знаходжання ва ўладзе здолеў заслужыць рэпутацыю буйнога эканаміста і паспяховага рэфарматара[11][12]. Рэформы, праведзеныя Лаарам у 1992—94 гадах пад лозунгам plats puhtaks! (ачысцім месца!), паводле заходніх ацэнак, заклалі аснову для хуткага эканамічнага росту і прывялі да прыёму Эстоніі ў ЕС[13]. Зрабіў істотны ўнёсак у фарміраванне палітыкі Эстонскай Рэспублікі ў дачыненні да нацыянальных меншасцей.

Праз пяць гадоў, у 1999 годзе, ён вярнуўся на тую ж пасаду, дэкларуючы наступныя палітычныя мэты: выцягнуць эканоміку з балота і прывесці краіну ў ЕС. Заставаўся на пасадзе да адстаўкі ў 2002 годзе.

У 2006 годзе Лаар быў ганараваны прэміяй Мілтана Фрыдмана ($0,5 млн), што прысуджаецца раз у два гады «чалавеку, які зрабіў значны ўнёсак у развіццё чалавечых свабод».

З’яўляецца адной з самых скандальных фігур эстонскай палітыкі. Акрамя «зброевай» і «рублёвай» афёры, шырокую агалоску атрымалі некаторыя выказванні Лаара, а таксама выпадак, калі ён, быўшы прэм’ер-міністрам, практыкаваўся ў стральбе з пісталета па партрэце свайго палітычнага праціўніка Эдгара Савісаара[14]. Вядомы сваім нацыянал-радыкалізмам, рэзкімі заявамі ў адрас Расіі.[15]

З 2006 года быў саветнікам прэзідэнта Грузіі Саакашвілі .[16] Па словах міністра замежных спраў Эстоніі Урмаса Паэта, адна з частак дзейнасці Лаара (апроч кансультавання) «растлумачыць прэзідэнту і ўраду Грузіі, якія настроі пануюць цяпер у ЕС і НАТА, каб Тбілісі паводзіў сябе як мага рэалістычней».[16] Выконваў гэтыя абавязкі да вайны жніўня 2008 года.[17]

У 2010 годзе запрошаны на пасаду саветніка Урада Малдовы.[18]

У ліпені 2011 года Лаар выступіў з заявай пра тое, што ў выпадку ваеннага канфлікту з Расіяй часці Арміі абароны Эстоніі змогуць спыніць да падыходу сіл НАТА расійскія танкі, а таксама заявіў, што ў Эстоніі ўжо пачалася падрыхтоўка партызанскіх атрадаў для аналагічных мэт[17][19]. Пастаянны прадстаўнік Расіі пры НАТА Дзмітрый Рагозін ахарактарызаваў Лаара як «фантазёра» і параіў яму «часцей прымаць антыдэпрэсанты»[17][19]. Крыху пазней міністр абароны Эстоніі заяўляў пра разгляд планаў па стварэнні танкавых падраздзяленняў у краіне.[17]

Зноскі

  1. Mart Laar // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mart Laar // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Mart Laar // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. COURAGE Registry
  5. Smith, David James (2002). The Baltic States. Routledge. p. 91. ISBN 0415285801. http://books.google.com/books?id=YaYbzQQN97EC&pg=PA91&dq.  (англ.)
  6. Чачэнскі след эстонскіх рублёў
  7. Эстонія правяла ў Расіі незаконную грашовую эмісію
  8. Eesti Paevaleht 3 студзеня 2005: «Kovemad mehed kui Leedo: Marcel ja Tiit» (эст.)
  9. МФИТ / РЕФОРМА ОБОРОННОГО КОМПЛЕКСА / АНАЛИТИЧЕСКИЕ ОБЗОРЫ / НОВОСТИ ВПК И ВОЕННО-ТЕХНИЧЕСКОГО СОТРУДНИЧЕСТВА Архівавана 8 сакавіка 2008.
  10. Эстонскі парламентарый пазбаўлены дэпутацкай недатыкальнасці
  11. Development and Transition: Interview with Mart Laar on flat taxes Архівавана 28 верасня 2010.
  12. Baltischer Spitzenpolitiker Mart Laar spricht am 29. Juni über das estnische Wirtschaftswunder Архівавана 9 красавіка 2016. (ням.)
  13. Інтэрв’ю з Мартам Лаарам Архівавана 29 лістапада 2014. Гватэмала, верасень 2006. (англ.) , (ісп.)
  14. Прэзідэнт Эстоніі расследуе стральбу па партрэце палітыка
  15. Intervjuu Mart Laariga: Eesti päästmiseks on vaja vaid toatäit inimesi(недаступная спасылка) (эст.)
  16. 1 2 Лаар стане кансультантам Саакашвілі (2006)
  17. 1 2 3 4 Эстония готовит ловушку для русского «Мистраля» — Свободная Пресса, 25 октября 2011 года
  18. Март Лаар запрошаны на пасаду саветніка Урада Малдовы.
  19. 1 2 news.mail.ru: Рогозин назвал министра обороны Эстонии фантазёром Архівавана 10 ліпеня 2011.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільяндзі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Эстоніі
Катэгорыя·Міністры абароны Эстоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дзяржаўнага герба 2 класа
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 красавіка
Катэгорыя·Удзельнікі Таварыства «Мон Пелерын»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Мілтана Фрыдмана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Гісторыкі Эстоніі
Катэгорыя·Члены партыі «Саюз Айчыны і Res Publica»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нацыяналісты Эстоніі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі
Катэгорыя·Камандоры ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага афіцэрскага крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ