Эдгар Савісаар (эст.: Edgar Savisaar; нарадзіўся 31 мая 1950, пас. Харку, Хар’юскі раён, Эстонская ССР) — эстонскі палітык, старшыня Цэнтрысцкай партыі; з 5 красавіка 2007 г. — мэр горада Таліна. Раней — прэм’ер-міністр Эстоніі (1990—1992); міністр эканомікі і камунікацый ва ўрадзе Андруса Ансіпа.
З 1980 па 1988 год працаваў у дзяржаўных установах, якія займаліся эканамічным планаваннем. У 1987 годзе быў адным з аўтараў эканамічнай праграмы па пераводзе Эстоніі на поўны гаспадарчы разлік. У 1988—1989 гадах быў навуковым кансультантам фірмы «Майнор».
Узначальваў разам з Мар’ю Лаўрысцін Народны Фронт Эстоніі і з 1990 года ўдзельнічаў у рабоце Кангрэса Эстоніі.
У 1989 годзе стаў намеснікам Старшыні Савета Міністраў Эстонскай ССР і кіраўніком Камітэта дзяржаўнага планавання. 3 красавіка 1990 быў прызначаны Старшынёй Савета Міністраў Эстонскай ССР. Стаў першым прэм’ер-міністрам пасля прыняцця 20 жніўня 1991 года Дэкларацыі аб аднаўленні незалежнасці Эстонскай Рэспублікі. Яго ўрад заставаўся ва ўладзе да 29 студзеня 1992 года, калі ён быў вымушаны сысці ў адстаўку з-за цяжкага становішча ў эканоміцы.
З 1992 па 1995 гады Эдгар Савісаар быў віцэ-спікерам Рыйгікогу. У перыяд 17 красавіка па 6 лістапада 1995 быў міністрам унутраных спраў. У 1996 прыняў удзел у муніцыпальных выбарах і стаў старшынёй гарадскога сходу Таліна. З 2001 года па 14 кастрычніка 2004 г. быў мэрам Таліна. З 11 красавіка 2005 па 5 Красавік 2007 быў міністрам эканомікі і камунікацый у кааліцыі ўрадзе з прэм’ер-міністрам Андрусам Ансіпам на чале. З 5 красавіка 2007 года стаў зноў мэрам Таліна.
На выбарах у Гарадскі сход Таліна, якія прайшлі 18 кстрычніка 2009 г, за Цэнтрысцкую партыю і персанальна за Эдгара Савісаара прагаласавала рэкордная колькасць выбаршчыкаў, у выніку чаго ён захаваў за сабой пасаду мэра горада.
На парламенцкіх выбарах 2011 года Эдгару Савісаару ўдалося набраць рэкордную персанальную колькасць галасоў — 23 000. Ад пасады дэпутата Рыйгікогу Савісаар адмовіўся.