Мартулі́[1] (трансліт.: Martuli, руск.: Мартули) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валкоўскага сельсавета.
Да 20 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Струцкага сельсавета[2].
Знаходзіцца за 37 км на ўсход ад Паставаў, за 10 км на паўднёвы ўсход ад Дунілавіч.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Валкалата Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
Назва паходзіць ад прозвішча Мартуль, якое ўтварылася ад кананічнага хрысціянскага імя Марцін (Мартын)[5].