wd wp Пошук:

Марк Захаравіч Фейгін

Марк Захаравіч Фейгін (нар. 3 чэрвеня 1971 года ў Самары) — расійскі палітычны і грамадскі дзеяч, юрыст, адвакат, блогер, віцэ-мэр Самары (19972007), дэпутат Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі (19941995).

Біяграфія

Унучаты пляменнік арганізатара Камсамолу Герасіма Фейгіна.

У 1993 годзе служыў у арміі Рэспублікі Сербскай у Босніі.

У 1995 годзе скончыў юрыдычны факультэт Самарскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля таксама скончыў Інстытут бізнесу і дзелавога адміністравання Акадэміі народнай гаспадаркі пры Урадзе Расійскай Федэрацыі (2000), Дыпламатычную акадэмію МЗС Расіі (2002).

Кандыдат юрыдычных навук. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Канстытуцыйныя асновы мясцовага самакіравання ў Расійскай Федэрацыі».

У 1998 годзе стаў лаўрэатам прэміі часопіса «Новы свет» у намінацыі «Публіцыстыка» за серыю артыкулаў, прысвечаных нацыянальна-палітычным праблемам адносін паміж дзяржавамі былога СССР.

Аўтар больш за 20 апублікаваных навуковых прац у галіне муніцыпальнага права. Аўтар кніг: «У пастцы», манаграфій «Канстытуцыйныя асновы мясцовага самакіравання ў Расійскай Федэрацыі», «Кадыфікацыя законаў аб мясцовым самакіраванні ў Расійскай Федэрацыі», падручніка «Дзяржаўная ўлада і мясцовае самакіраванне», г.д.

Вядучы «Пункт гледжання з Маркам Фейгінам» на радыёстанцыі RLN.FM. Вядзе ўласны інфармацыйна-аналітычны канал «Фейгін Live» на YouTube, а таксама аднайменны акаўнт у Telegram.

Палітычная і грамадская дзейнасць

Пачаў прымаць актыўны ўдзел у палітычным жыцці Самары яшчэ ў студэнцкія гады. У 1989 годзе ўступіў у партыю “Дэмакратычны саюз”, дзе заставаўся да 1991 года. У 1990 годзе працаваў галоўным рэдактарам незалежнай газеты «Трэцяя сіла». З 1992 года з’яўляецца сустаршынёй Самарскай абласной арганізацыі партыі «Дэмакратычная Расія». У пачатку 1990-х гадоў быў членам правага Народна-працоўнага саюза расійскіх салідарыстаў і стварыў яго самарскае аддзяленне.

У 1993 годзе, перад выбарамі ў Дзяржаўную Думу першага склікання, узначальваў аддзяленне выбарчага блока «Выбар Расіі» ў Самарскай вобласці і быў другім у рэгіянальным спісе. Блок падтрымаў рэформы прэзідэнта Барыса Ельцына. «Выбар Расіі» набраў 15 % галасоў. Фейгіну гэтага было недастаткова для праходжання ў Думу, але 4 студзеня 1994 года цэнтрвыбарчкам пазбавіў паўнамоцтваў васьмі дэпутатаў, якія не далі пісьмовых абавязацельстваў аб спыненні дзейнасці, несумяшчальнай са статусам, а месца аднаго з іх заняў Фейгін, стаўшы тым самым самым маладым дэпутатам.

Працаваў у Думе да 1995 года. Уваходзіў у фракцыю «Выбар Расіі», уваходзіў у камітэт па мясцовым самакіраванні. Быў адным з распрацоўшчыкаў першай рэдакцыі Федэральнага закона «Аб агульных прынцыпах арганізацыі мясцовага самакіравання ў Расійскай Федэрацыі». У 1995 годзе падчас Першай чачэнскай вайны ўдзельнічаў у гуманітарных місіях па выратаванні расійскіх ваеннапалонных.

У Дзярждуму другога склікання не прайшоў і ў 1996-1997 гадах займаў пасаду галоўнага рэдактара штодзённай самарскай газеты «Чысла». Пасля абрання мэрам Самары Георгія Лыманскага, даўняга сябра Фейгіна, апошні ўладкаваўся на працу ў мэрыю. З 1997 па 2007 год узначальваў прадстаўніцтва Самары ў Маскве ў якасці віцэ-мэра. У той час ён пераважна жыў у Маскве.

У 2007 годзе пасля выбараў мэра горада Фейгін страціў пасаду ў гарадской адміністрацыі. Ён вярнуўся ў палітыку і быў абраны членам Прэзідыума Расійскага народна-дэмакратычнага саюза Міхаіла Касьянава. Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2008 году Фейгін быў даверанай асобай Касьянава ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты Расіі.

У снежні 2008 года на ўстаноўчым з’ездзе руху «Салідарнасць» быў абраны членам федэральнай палітычнай рады. Са снежня 2010 года па ліпень 2011 года член бюро «Салідарнасці». У 2013 годзе выйшаў з «Салідарнасці».

Адвакацкая дзейнасць

Атрымаў статус адваката ў 1990-я гады, працуючы ў Маскве, але пачаў займацца адвакацкай дзейнасцю ў 2000-х гадах. Сярод яго першых справаў была абарона абвінавачанага ў экстрэмізме ісламскага публіцыста Гейдара Джэмаля (справа развалілася) і ўдзельніцы захопу прыёмнай МЗС актывіста «Іншай Расіі» Вольгі Камаровай (прысуджаны да штрафу).

Шырокую вядомасць атрымаў як адзін з адвакатаў па гучнай справе панк-гурта «Pussy Riot». Фейгін таксама абараняў Леаніда Разважаева, Аркадзя Бабчанку, лідара «Рускага ладу» Іллю Гарачова, актывіста Дзмітрыя Літвінава, абвінавачанага па справе «Arctic Sunrise», казахстанскага палітыка і прадпрымальніка Мухтара Аблязава, украінскага вайскоўца Надзею Саўчанка, старшыню Меджліса крымскіх татараў Мустафу Джэмілева, украінскага журналіста Рамана Сушчанка і інш.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Самарскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 чэрвеня
Катэгорыя·Блогеры Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Самары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Юрысты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Дыпламатычнай акадэміі МЗС РФ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў