Маркако́ль (каз.: Марқакөл) — возера на поўдні Алтая, ва Усходне-Казахастанскай вобласці Казахстана.
Возера знаходзіцца на вышыні 1449 м над узроўнем мора. Яго плошча складае 449 км². Даўжыня 38 км, найбольшая шырыня 19 км. Глыбіні да 30 м. Сярэдняя глыбіня 14 м. Вада ў возеры прэсная (салёнасць 40—100 мг/л)[1].
Сцёк па рацэ Калжыр у Бухтармінскае вадасховішча.