wd wp Пошук:

Маравы

Мара́вы, марава́не (чэшск.: Moravané, разм. Moraváci) — этнічная група чэхаў, галоўным чынам пражываюць у Маравіі, а таксама ў Славакіі.

Этымалогія

Назва, верагодна, пайшла ад ракі Моравы. Аналагічна мянушку атрымалі ганакі, якія пражываюць па рацэ Гане з цэнтрам у Оламаўцы.

Колькасць

Па даных 2001 года агульная колькасць народа складае 380,474 чалавек.

Рэлігія

Мараване — каталікі.

Мова

Асноўны артыкул: Мараўскія гаворкі Мова — мараўскія гаворкі чэшскай мовы, якія адносяцца да заходнеславянскай групы моў. Алфавіт — лацінскі.

Гісторыя

Маравія на тэрыторыі цяперашняй Чэхіі

У старажытнасці тэрыторыю Маравіі засялілі славянскія плямёны. Затым землі Багеміі, Маравіі і Славакіі (тады Венгрыі) аб’ядналіся пад уладай аўстрыйскіх Габсбургаў (1526).

У XX стагоддзі тэрыторыя Маравіі ўвайшла ў склад Чэхаславакіі. У 1993 годзе адзіная дзяржава распалася на Чэхію і Славакію, і Маравія стала часткай тэрыторыі Чэхіі.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Заходнія славяне
Катэгорыя·Народы Славакіі
Катэгорыя·Народы Чэхіі
Катэгорыя·Славянскія плямёны
Катэгорыя·Народы і нацыянальнасці паводле алфавіта