wd wp Пошук:

Манэвычы

Маневічы ці Манэвычы[1] (укр.: Маневичі) — пасёлак гарадскога тыпу ў Валынскай вобласці Украіны, раённы цэнтр Манэвіцкага раёна.

Гісторыя

Пасёлак узнік у 1892 годзе як чыгуначная станцыя і паселішча пры ёй падчас будаўніцтва чыгункі КовельКіеў. Назву станцыя атрымала па бліжэйшай вёсцы (цяпер Прыліснэ). У 1930-я гады пасёлак разрастаецца праз развіццё прамысловасці. У прыватнасці, пабудавана адна з паркетных фабрык бельгійскага канцэрна «Aug.LaСhappelle», пякарні, невялікія мясакамбінаты сям’і Клімчукоў, невялікія лесапільныя заводы (тартакі).

У 1930-я гады ў пасёлку масава селяцца яўрэі і палякі і складаюць большасць насельніцтва. Паводле прыкладных падлікаў, у 1930—1939 гады ў Маневічах яўрэі складалі каля 50 %, а палякі каля 30 % несельніцтва. Акрамя ўкраінцаў, жылі таксама немцы і некалькі сем’яў з Бесарабіі.

Амаль усё яўрэйскае насельніцтва знішчана ў 1942 годзе падчас Другой сусветнай вайны (мемарыяльны знак загінулым падчас Халакоста маневіцкім яўрэям знаходзіцца на заходняй ускраіне пасёлка ў кірунку Чаравахі), палякі часткова знішчаны і дэпартаваны савецкімі ўладамі ў 1939—1941 гадах, большасць палякаў пасля вайны выехала ў Польшчу (Аперацыя «Вісла»).

Транспарт

Праз населены пункт праходзяць аўтамабільныя дарогі: аўтадарога рэгіянальнага значэння Р14 (ЛуцкІванава) і аўтадарога міжнароднага значэння М07 (КіеўВаршава). У горадзе працуе аўтастанцыя. Функцыянуе чыгуначная станцыя, праз Маневічы праходзіць чыгунка Кіеў—Варшава, участак якой Варшава—Люблін—Ковель завершаны ў 1877 г., а Ковель—Сарны—Кіеў у 1902 г.

Выдатныя мясціны

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Валынскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты Манэвыцкага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96