Манчаня́ты[1] (трансліт.: Mančaniaty, руск.: Манченяты) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Груздава, з 1927 года ў складзе гміны Лучай Пастаўскага павета Віленскага ваяводства.