wd wp Пошук:

Мануэл Антоніу ды Алмейда

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алмейда.

Мануэл Антоніу ды Алмейда (парт.: Manuel Antônio de Almeida; 17 лістапада 1830, Рыа-дэ-Жанэйра — 28 лістапада 1861) — бразільскі пісьменнік, журналіст, калумніст, літаратурны крытык, рэдактар, педагог. Прэзідэнт Бразільскай акадэміі літаратуры.

Прадстаўнік рэалізму ў бразільскай літаратуры. Нарадзіўся ў сям’і афіцэра. Атрымаў універсітэцкую медыцынскую адукацыю (1849—1855). Складанае фінансавае становішча прывяло яго да заняткаў журналістыкай і літаратурай. Рэдагаваў часопіс «Correio Mercantil», у якім у 18541855 гадах апублікаваў свой самы вядомы раман «Успаміны сяржанта міліцыі» («Memórias de um sargento de milícias»).

У 1858 быў адным з заснавальнікаў і дырэктарам Нацыянальнага кніжнага выдавецтва — Tipografia Nacional, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з Ж. Машаду ды Асісам. Быў прафесарам Школы мастацтваў і рамёстваў Рыа-дэ-Жанэйра. Загінуў пры караблекрушэнні ў раёне Макаэ.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 66. — ISBN 978-2-221-06888-5

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыа-дэ-Жанэйра
Катэгорыя·Пісьменнікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1831 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лістапада
Катэгорыя·Пісьменнікі Бразіліі
Катэгорыя·Памерлі 28 лістапада
Катэгорыя·Журналісты Бразіліі
Катэгорыя·Постаці бразільскай педагогікі
Катэгорыя·Памерлі ў штаце Рыа-дэ-Жанэйра
Катэгорыя·Партугаламоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 1861 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Бразіліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1830 годзе
Катэгорыя·Рэдактары Бразіліі
Катэгорыя·Ахвяры караблекрушэння
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных