wd wp Пошук:

Манастыры Ахпат і Санаін

Ахпат і Санаін (арм.: Հաղպատ, арм.: Սանահին) — аб’екты са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Арменіі і прадстаўляюць сабой два манастырскія комплексы 10-13 стст.., размешчаныя ў некалькіх кіламетрах адзін ад аднаго. Яны з’яўляліся рэлігіёзнымі і гуманітарнымі цэнтрамі свайго часу. Тут займаліся жывапісам і каліграфіяй, выкладалі розныя навукі.

Дэкор будынкаў таксама падобны: звонку маналітныя фасады, знутры — багацце разьбы, барэльефаў і скульптурных упрыгожванняў. Індывідуальны стыль армянскай рэлігіёзнай архітэктуры стварыўся ў выніку змешвання мясцовых традыцый і запазычанай візантыйскай культуры.

У ансамбль Ахпацкага манастыра ўваходзяць галоўны храм з унікальнымі фрэскамі, царква Ншана, вядомая сваёй сістэмай падвойных арак, бібліятэка і сховішча рукапісаў. У 1211 годзе тут было створана «Ахпацкае евангелле», упрыгожанае мноствам мініяцюр.

Самая старажытная царква ў Санаіне — царква Божай маці, 951 г. Побач храм Усіх святых, злучаны з ёю галерэяй Рыгора Магістраса, вядомага вучонага, які тут выкладаў. Непадалёк узвышаецца трох’ярусная званіца 13 ст.

Зноскі

  1. Monuments database — 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Арменіі
Катэгорыя·Манастыры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфія Арменіі