wd wp Пошук:

Малыя Радванічы

Малы́я Радва́нічы[1] (трансліт.: Malyja Radvaničy, руск.: Малые Радваничи), Зарэчныя Радванічы — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Радваніцкага сельсавета. Размешчаны за 32 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 24 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Вялікія Радванічы — Брэст.

У складзе Рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Заходні» (цэнтр — аг. Вялікія Матыкалы).

Гісторыя

У 19 стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. З 1861 года ўладанне М. Гутоўскага, якому належала 196 дзес. зямлі; сяляне Радваніцка-Зарэчнага сельскагаспадарчага таварыства мелі 341 дзес. зямлі. Дзейнічала школа граматы.

У 1905 годзе вёска ў Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Радваніцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 6 двароў, загубілі 35 жыхароў; на фронце загінулі 15 вяскоўцаў, 5 — у партызанах.

4 верасня 1972 года да Малых Радваніч далучана вёска Муры[2].

Насельніцтва

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Малыя Радванічы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі
Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Радваніцкі сельсавет