wd wp Пошук:

Радваніцкі сельсавет

Радва́ніцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Вялікія Радванічы.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Радванічы. Пасля скасавання Жабінкаўскага раёна 8 жніўня 1959 года перададзены ў склад Брэсцкага раёна. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Муры (злілася з вёскай Малыя Радванічы)[1].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 4 населеныя пункты:

Населены пункт Статус Насельніцтва Паштовы індэкс
Вялікія Радванічывёска436225007
Малыя Радванічывёска541225007
Міхалінвёска17224010
Франопальвёска77225007

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1071 чалавек[2], з іх 79,7 % — беларусы, 9,3 % — украінцы, 7,3 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Жабінкаўскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Радваніцкі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе