wd wp Пошук:

Малевіцкі сельсавет

Мале́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Малевічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. 14 жніўня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Сенажаткаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Казіміраўскага сельсавета[1]. 28 красавіка 2015 года скасаваны пасёлак Рубеж[2].

У склад Малевіцкага сельсавета ўваходзілі (у наш час не існыя): да 1962 года вёска Жальвін, пасёлкі Заграддзе, Новы Александроў, да 1966 года вёска Карма, пасёлак Прыдарожжа.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1030 чалавек[3], з іх 90,6 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 3,1 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Жлобинского районного Совета депутатов от 28 апреля 2015 г. № 53 Об упразднении поселка Рубеж Малевичского сельсовета Жлобинского района
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года(руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Малевіцкі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат