У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бароўка. У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дары. Малая Бароўка (трансліт.: Malaja Baroŭka, руск.: Малая Боровка, да 1958 года — Дары 2) — былая вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Дарскага сельсавета. З 1973 года ў складзе Магілёва, на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада[1].
У 1918—1923 гадах у складзе Лупалаўскага павета Магілёўскай губерні, у 1924—1930 — Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі, у 1924—1954 — Грабянёўскага, Таранаўскага сельсаветаў, з 16 ліпеня 1954 года — Дарскага сельсавета Магілёўскага раёна[1]. З 22 ліпеня 1960 года да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Вяйнянскага сельсавета[2]. З 15 студзеня 1965 года вёска ў складзе Дарскага сельсавета.
27 сакавіка 1973[3] года ўвайшла ў склад Кастрычніцкага раёна Магілёва[1].
Галоўныя вуліцы Кісялёва, Прытыцкага, Цютчава, Л. Маневіча, Багдановіча, Пярова, Казлова, Школьная, Майская, А. Блока, Паплаўская, завулак Паплаўскі і інш. Планіроўка нерэгулярная, пераважае сядзібная забудова[1].