wd wp Пошук:

Мал

Мал (? — каля 946) — князь драўлян у 1-й палавіне 10 ст. (сталіца княжання ў горадзе Іскарасцені).

Паходжанне

Паходзіў з драўлянскага княжацкага роду, названага пасля гісторыкамі як Любячаніны. Якімаўскі летапіс паведамляе, што Мал — «князь драўлянскі, сын Ніскінін». Імя Мал ці Ніскіня магло значыць «маленькі, невысокі». Імя было дадзена ў дзяцінстве, таму неабавязкова, што, вырасшы, ён быў невысокага росту. Існуе думка, што імя Мал роднаснае валійскаму mael («князь, правадыр»), брэтонскаму Magli (уласнае імя) ці Ma(e)l-, -mael (частка ўласнага імя), старажытнаірландскаму mбl («прынц, князь, пер, шляхціч»). У такім выпадку «Мал Ніскіня» значыць «князь Ніскіня».

Кіраванне

Мал кіраваў племем драўлян, якое ад 914 было ў залежнасці ад Кіева. Магчыма, што сярод мясцовых старэйшын існавала ідэя здабыцця незалежнасці. У 945 кіеўскі князь Ігар, ужо сабраўшы даніну з драўлян, вырашыў спагнаць яе шчэ раз, але неразважліва пакінуў асноўную частку свайго войска ў Кіеве. Гэта паслужыла непасрэднай прычынай да паўстання, якое і ўзначаліў Мал. Войска Ігара было разбіта, а самога яго прывязалі да дзвюх бяроз, якія выпраміўшыся разарвалі яго на дзве часткі. Ігара, паводле звычаю, пахавалі з усімі пашанамі, а над яго магілай насыпалі курган. Суседняе ж сяло назвалі ў гонар гэтага Магільна (цяпер Палескае).

Паводле «Аповесці мінулых гадоў» драўляне паспрабавалі ажаніць Мала з удавой Ігара Вольгай, але ўсе паслы былі забіты, а сама Вольга жорстка расправілася з забойцамі мужа. Іскарасцень быў спалены, а драўлянскія старэйшыны былі забраныя ў палон. Магчыма, сярод іх быў і Мал. Магчыма ў гонар яго быў названы горад Малін у сучаснай Жытомірскай вобласці Украіны.

Дзеці

Гісторыкі лічаць, што дзецьмі Мала маглі быць Малуша, ключніца княгіні Вольгі і маці князя Уладзіміра, і Дабрыня. Яны займалі становішча прыдворнай чэлядзі пры Вользе і Святаславе, але затым змаглі дасягнуць значных вышынь у дзяржаўным кіраванні. Дабрыня стаў намеснікам у Ноўгарадзе, куды неўзабаве быў адпраўлены і Уладзімір з Малушай. Летапіс называе бацькам Малушы Малка Любчаніна. У былінах Дабрыня носіць імя па бацьку Мікіціч і славіцца «вяскоўцам».

Зноскі

  1. В.Н. Татищев. / ИСТОРИЯ РОССИЙСКАЯ / ЧАСТЬ ПЕРВАЯ / ГЛАВА ЧЕТВЕРТАЯ / ОБ ИСТОРИИ ИОАКИМА, ЕПИСКОПА НОВОГОРОДСКОГО (нявызн.) (недаступная спасылка). zhurnal.ru. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2009. Праверана 19 ліпеня 2010.

Літаратура

Спасылкі

  1. Довідник з історії України. За ред. І.Підкови та Р.Шуста.- К.: Генеза, 1993. Архівавана 10 красавіка 2009.
  2. Анатолий Маркович Членов. По следам Добрыни
  3. Іскоростень Архівавана 13 сакавіка 2007.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Любячаніны
Катэгорыя·Князі драўлянскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Князі Русі
Катэгорыя·Постаці Русі
Катэгорыя·Кіраўнікі ўсходніх славян да Рурыкавічаў