wd wp Пошук:

Мак-самасейка

Мак-самасейка, Мак-самасеў, Відук[3] (Papaver rhoeas) — кветкавая травяністая расліна сямейства макавых.

Назва

Мак самасеў, цякун, відук[4], мак-самасей[5][6][7].

Батанічнае апісанне

Вышыня 30—60 см. Сцябло прамастойнае, апушанае цвёрдымі гарызантальна-адтапыранымі шчацінкамі. Прыкаранёвае лісце перыста-раздзельнае, з перыста-надрэзанымі долямі, канцавыя долі лісця падоўжаныя, пілавата-зубчастыя. Кветкі адзіночныя або па 2—3 на доўгіх апушавых кветаносах, ярка-чырвоныя, ружовыя ці белыя, іншы раз з буйной чорнай плямай каля асновы пялёсткаў; пялёсткі папярочна-авальныя, у шырыню да 6 см. Каробачка адваротнаяйцападобная. з 7—12-прамянёвым рыльцам, раптоўна звужваецца ў ножку.

Papaver rhoeas: бутон, кветка і каробачка

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна. Трапляецца здзічэлым каля населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 92. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  7. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мак
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак