wd wp Пошук:

Максім Міхайлавіч Чарняўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарняўскі. Максім Міхайлавіч Чарня́ўскі (нар. 6 жніўня 1976, г. Мінск) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (2005).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і археолага Міхаіла Чарняўскага і ўрача-педыятра Святланы Чарняўскай. Скончыў 1993 годзе Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа[4], у 1998 годзе БДУ, у 2001 годзе аспірантуру Інстытута гісторыі НАНБ. З 2001 г. працуе ў аддзеле археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Вывучае праблемы позняга неаліту і ранняга бронзавага веку ў паўночна-усходняй Беларусі (Паазер’е), паўночнабеларускую і ўсвяцкую археалагічныя культуры. Даследаваў паселішчы Асавец 2, 7, Крывіна 3, Сосенка 3, Бярэшча 1, 2; выявіў больш за 10 новых помнікаў і месцазнаходжанняў.

Сям’я

У шлюбе з Алесяй Карнейчык (нар. 20 верасня 1976), спецыялістам па прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва, мае дачку Дануту-Марыю (нар. 2003)[5]

Зноскі

  1. ORCID Public Data File 2020 — 2020. — doi:10.23640/07243.13066970.V1 Праверана 10 студзеня 2021.
  2. ORCID Public Data File 2020 — 2020. — doi:10.23640/07243.13066970.V1 Праверана 10 студзеня 2021.
  3. ORCID Public Data File 2020 — 2020. — doi:10.23640/07243.13066970.V1 Праверана 10 студзеня 2021.
  4. Дзяржава больш не пагражае існаваньню Беларускага гуманітарнага ліцэю(недаступная спасылка)
  5. Радавод

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў