wd wp Пошук:

Максім Анатолевіч Жаўнерчык

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максім Жаўнерчык (нар. 9 лютага 1985, Салігорск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2011—2014).

Клубная кар’ера

Выхаванец ДЮСШ горада Салігорска, пачаў кар’еру ў мясцовым «Шахцёры», выступаючы за дубль. У 2004 годзе перайшоў у БАТЭ, дзе неўзабаве стаў іграком асноўнага складу. Разам з барысаўчанамі тройчы станавіўся чэмпіёнам краіны, гуляў у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў 2008/09.

20 студзеня 2009 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з расійскай «Кубанню». Дэбютаваў за новы клуб у расійскай Прэм’ер-лізе 3 мая 2009 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Хімкаў». Застаўся ў складзе «Кубані» і пасля яе вылету з Прэм’ер-лігі па выніках сезона 2009, на наступны сезон дапамог клубу атрымаць перамогу ў Першым дывізіёне і вярнуцца ў Прэм’ер-лігу.

1 сакавіка 2012 года падоўжыў кантракт з «Кубанню». У 2013 годзе стаў радзей з’яўляцца на полі, але пасля таго, як увосень 2013 года «Кубань» узначаліў Віктар Ганчарэнка, пад кіраўніцтвам якога Жаўнерчык гуляў у БАТЭ, зноў стаў асноўным іграком краснадарцаў. Пачынаючы са жніўня 2014 года зноў апынуўся на лаўцы запасных, і ў выніку ў снежні 2014 года пакінуў «Кубань» па заканчэнні кантракта.

12 студзеня 2015 года вярнуўся ў склад барысаўскага БАТЭ[3]. У складзе барысаўчан стаў асноўным правым абаронцам. У жніўні 2015 года атрымаў траўму, ад якой аднавіўся толькі ў канцы сезона. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[4]. У сезоне 2016 трывала гуляў на пазіцыі правага абаронцы, хоць часам адсутнічаў з-за траўм.

Сезон 2017 таксама пачынаў асноўным правым абаронцам. У чэрвені 2017 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў строй. 12 ліпеня апошні раз згуляў за БАТЭ ў кваліфікацыйным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Алашкерта» (1:1), пасля чаго перастаў трапляць у заяўку на матчы. 31 ліпеня 2017 года было абвешчана аб зыходзе Жаўнерчыка з БАТЭ[5], і ў той жа дзень абаронца падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[6]. У сталічным клубе замацаваўся ў складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

У пачатку 2018 года не трэніраваўся з дынамаўцамі і прапусціў першы турэцкі збор каманды, аднак у лютым падоўжыў кантракт з клубам на сезон 2018[7]. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, правёў 9 матчаў у чэмпінаце Беларусі, адзін у Кубку Беларусі і тры ў Лізе Еўропы.

У канцы 2018 года кантракт Жаўнерчыка з «Дынама» скончыўся, у студзені 2019 года ён ужо не трэніраваўся з камандай, а пазней абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8].

Міжнародная кар’ера

У студзені 2011 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 29 сакавіка 2011 года ў таварыскім матчы супраць Канады.

Трэнерская кар’ера

У ліпені 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб салігорскага «Шахцёра» на чале з Сяргеем Гурэнкам у якасці старшага трэнера[9]. Пакінуў клуб у верасні 2021 года разам з Гурэнкам.

Дасягненні

Зноскі

  1. Maksim Zhavnerchik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maksim Zhavnerchik // FBref.com
  3. Максим Жавнерчик заключил контракт с БАТЭ
  4. Максим Жавнерчик продлил контракт с БАТЭ
  5. Максим Жавнерчик покинул БАТЭ
  6. Жавнерчик перешел в минское «Динамо»
  7. Минское “Динамо” продлило контракт с Жавнерчиком
  8. Источник: Максим Жавнерчик в 33 года завершил карьеру
  9. «Шахтер» представил Гуренко в качестве главного тренера команды. В штаб вошли Жавнерчик и Паречин

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорску
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Кубань Краснадар