wd wp Пошук:

Максім Аляксандравіч Яблонскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яблонскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максім Яблонскі (нар. 15 жніўня 1996, Смаргонь) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера

Выхаванец ДЮСШ горада Смаргонь, дарослую кар’еру пачаў у 2013 годзе ў клубе Першай лігі «Смаргонь», дзе неўзабаве стаў іграком асновы. Па выніках сезону 2015 быў прызнаны найлепшым маладым іграком каманды, а ў 2016 годзе — найлепшым іграком клуба.

З пачатку 2017 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане» і ў сакавіку падпісаў кантракт з гэтым клубам[2]. У першай палове сезону 2017 выступаў за дубль гродзенцаў. У асноўнай камандзе дэбютаваў 5 ліпеня 2017 года ў матчы 1/16 фінала Кубка Беларусі супраць гомельскай СДЮШАР-8 (7:0), адзначыўся голам і галявой перадачай. У Вышэйшай лізе першы матч згуляў 12 жніўня 2017 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць «Слуцка» (2:1). У кастрычніку замацаваўся ў стартавым складзе «Нёмана».

Па заканчэнні сезону ў лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі на адзін год[3]. У сезоне 2018 замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у лістападзе не гуляў з-за траўмы. У студзені 2019 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з «Нёманам»[4].

Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе каманды, але пазней шмат прапусціў з-за траўм. У 2020 годзе пераважна выхадзіў на замену, а ў сезоне 2021 стаў часцей з’яўляцца ў аснове. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з «Нёманам»[5].

Міжнародная кар’ера

1 чэрвеня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы з Македоніяй (1:1).

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013Д2Смаргонь120
2014Д2Смаргонь150
2015Д2Смаргонь271
2016Д2Смаргонь213
2017Д1Нёман81
2018Д1Нёман202
2019Д1Нёман163
2020Д1Нёман182
2021Д1Нёман241

Зноскі

  1. Maksim Yablonski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Максим Яблонский стал игроком “Немана”
  3. Футбол. Максим Яблонский продлил контракт с “Неманом” на один год
  4. “Неман” подписал новый 2-летний контракт с Максимом Яблонским
  5. Максим Яблонский продлил соглашение с “Неманом”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргоні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»