wd wp Пошук:

Максіміліян Маркс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маркс. Максіміліян (Максімілян, Максімільян) Восіпавіч Маркс (7 (19) кастрычніка 1816, Віцебск — 1893, Енісейск) — удзельнік рэвалюцыйнага руху 1860–х гг., даследчык Сібіры, прыродазнавец, мемуарыст, метэаролаг. Член Рускага геаграфічнага таварыства.

Біяграфія

Скончыў Віцебскую гімназію (1834). Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, але не скончыў яго. У 1857 годзе здаў экзамен на натуральным аддзяленні фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта на званне настаўніка геаграфіі. З 1858 года выкладчык у Смаленску, пазней у 4-й Маскоўскай гімназіі. У снежні 1863 года арыштаваны па падазрэнні ў сувязі з паўстанцамі і за спачуванне ссыльным-палякам, да лютага 1864 года зняволены ў Трубяцкім бастыёне Петрапаўлаўскай крэпасці. Вызвалены пад тайны нагляд паліцыі. Зноў арыштаваны ў 1866 годзе па справе Д. Каракозава аб замаху на Аляксандра II. Асуджаны 24 верасня 1866 года за пасобніцтва замаху, прадстаўленне сродкаў тайнаму рэвалюцыйнаму таварыству «Арганізацыя» і ўкрывальніцтва палітычных злачынцаў-палякаў, да пазбаўлення ўсіх правоў і ссылкі ў Сібір. Паселены ў Кежемскай воласці Енісейскай губерні. З 1868 года жыў у Енісейску. У 1877 годзе атрымаў дазвол пасяліцца ў Екацярынаслаўскай губерні, але з-за хваробы дазвол не выкарыстаў. У лютым 1879 года М. Марксу вернуты ўсе правы, з-пад паліцэйскага нагляду вызвалены ў 1880 годзе з дазволам жыць паўсюдна, апроч сталіц, сталічнай і Таўрычаскай губерняў.

Памёр у Енісейску.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Заснаваў у Енісейску першую ў Сібіры метэастанцыю і 12 гадоў праводзіў на ёй назіранні. Зрабіў прамеры глыбінь і шырыні Енісея. Склаў табліцы часу для гарадоў Енісейскай губерні. Па прапанове прафесара А. Нордэншэльда, займаўся назіраннямі над касмічным пылам і даказаў яго існаванне. Перадаў прафесару Нордэншэльду, калі той праязджаў праз Енісейск, свае вялікія зборы раслін з ваколіц горада, пазней калекцыя была апрацавана В. Шойтцам. Аўтар прац пра клімат Сібіры («Записки Императорской Академии наук», 1887, т. 55), запісак пра К. Касовіча («Русская старина», 1886, т. 52), М. Буташэвіча-Петрашэўскага («Русская старина», 1889, т. 62).

Пакінуў успаміны пра Віцебск 1820—1830-х гадоў.

Адзначаны залатым медалем Рускага геаграфічнага таварыства (1878) за навуковую дзейнасць.

Бібліяграфія

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Члены Рускага геаграфічнага таварыства да 1917 года
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай мужчынскай гімназіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Зняволеныя Петрапаўлаўскай крэпасці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1893 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1816 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Енісейску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску