wd wp Пошук:

Каэтан Андрэевіч Касовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Касовіч. Каэтан Андрэевіч Касовіч (2 мая 1814, Полацк — 26 студзеня 1883, Пецярбург) — беларускі расійскі ўсходазнавец (санскрытолаг, іраніст і семітолаг).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і святара. Брат Ігнація Касовіча. Вучыўся ў Віцебскай гімназіі, потым на філалагічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. Працаваў выкладчыкам грэчаскай мовы ў Цвярской і 2-й Маскоўскай гімназіях. Яшчэ калі быў выкладчыкам, пачаў вывучаць і даследаваць яўрэйскую і арабскую мовы, потым санскрыт. Апошняй мовай ён валодаў так добра, што свабодна чытаў санскрыцкія помнікі «Махабхарата» і «Рамаяна», рабіў пераклады. Пераклаў «Сунд і Упесунд» (1844), «Сказанне пра Дгруву» (1848), «Васантазена, старажытнаіндыйская драма» (1849) і інш.

Дзейнасць Касовіча не атрымала падтрымкі ў Маскве, толькі некаторыя славянафілы (А. С. Хамякоў і інш.) паставіліся да яе прыхільна. З 1850 года жыў у Пецярбургу. Быў рэдактарам навуковых прац пры публічнай бібліятэцы, а ў 1857 годзе стаў чытаць на грамадскіх пачатках лекцыі на санскрыцкай мове і літаратуры ва ўніверсітэце. У 1854 годзе распачаў выданне «санскрыцка-рускага слоўніка» (застаўся незакончаным). Сваю прафесарскую дзейнасць пачаў у 1859 годзе ўступнай лекцыяй «Аб характарыстыцы старажытнаіндыйскай цывілізацыі і развіцці санскрыцкай літаратуры». Але на той час у Расіі не было элементарных дапаможнікаў для вывучэння мовы санскрыту. Таму ён выдаў некалькі эпізодаў «Махабхараты», забяспечыўшы іх рускай транскрыпцыяй і лацінскім перакладам, чытаў публічныя лекцыі пра санскрыцкі эпас. Адначасова выкладаў ва ўніверсітэце зенд (мову аднаго з іранскіх плямён), для гэтага зрабіў і выдаў неабходныя пераклады з дапаможнікамі. У Харкаўскім універсітэце атрымаў званне ганаровага доктара параўнальнага мастацтвазнаўства, пасля чаго заняў пасаду штатнага прафесара ў Пецярбургскім універсітэце (1865). Апошняй значнай працай Касовіча было выданне збору персідскіх клінападобных надпісаў (1872). У 1874—1875 гадах выйшаў яго пераклад «Яўрэйскай граматыкі» Гезеніуса і «Яўрэйскай хрэстаматыі», якія былі прыняты для настаўлення ў духоўных семінарыях. Разам з братам І. А. Касовічам выдаў «Грэчаска-рускі слоўнік» (Т. 1-2, 1874)[3].

Зноскі

  1. 1 2 https://viaf.org/viaf/3280248/ Праверана 7 снежня 2018.
  2. 1 2 Kaetan Andreevich Kossovich // Папскі Універсітэт Святога Тамаша Аквінскага — 1577. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Касовіч Каятан Андрэевіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Вучоныя паводле алфавіта
Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Нарадзіліся ў Полацку
Нарадзіліся 2 мая
Памерлі 26 студзеня
Нарадзіліся 14 мая
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Усходазнаўцы Беларусі
Памерлі ў 1883 годзе
Бібліятэкары Расіі
Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
Нарадзіліся ў 1815 годзе
Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Асобы
Памерлі 7 лютага
Нарадзіліся ў 1814 годзе
Усходазнаўцы Расіі
Выпускнікі Віцебскай мужчынскай гімназіі
Пахаваныя на Смаленскіх праваслаўных могілках
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных