wd wp Пошук:

Макруха

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Макруха (значэнні). У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Макрэц (значэнні). Макру́ха, Макрэц[1] (Gomphidius) — род грыбоў сямейства макрухавыя (Gomphidiaceae).

Апісанне

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы — буйное або сярэдніх памераў, мяккамясістае. Шапка слізістая або сухая, лускаватая, рознага колеру. Слізістае або валакністае пакрывала звязвае шапку з ножкай. Ножка цыліндрычная, з прыкметным кольцам. Гіменафор пласціністы, пласцінкі тоўстыя, рэдкія, зыходныя. Споры авальнападоўжаныя, гладкія.

Распаўсюджанне

Род мае шырокае распаўсюджванне, асабліва ў паўночнай умеранай вобласці, і налічвае 10 відаў[2]. Пашыраны ў Заходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца макруха пурпуровая, макруха ружовая і макруха яловая. Растуць на зямлі ў хвойных лясах. Пладаносяць у жніўні—верасні.

Віды

Спажыванне

Ядомыя грыбы.

Зноскі

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. iл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
  2. Kirk PM, Cannon PF, Minter DW, Stalpers JA. (2008). Dictionary of the Fungi (10th ed.). Wallingford: CABI. p. 289. ISBN 978-0-85199-826-8. https://archive.org/details/dictionaryfungit00kirk.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Грыбы Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Макрухавыя
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак