wd wp Пошук:

Майкл Фасбендэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фасбендэр.

Майкл Фасбендэр (англ.: Michael Fassbender; нар. 2 красавіка 1977, Гайдэльберг, Германія) — ірландска-нямецкі акцёр, кінапрадзюсар, аўтагоншчык.

Найбольш вядомы роляй Магнета ў фільмах «Людзі Ікс: Першы клас», «Людзі Ікс: Дні мінулай будучыні», «Людзі Ікс: Апакаліпсіс» і «Людзі Ікс: Цёмны Фенікс», а таксама сваім супрацоўніцтвам з рэжысёрам Стывам Мак-Куінам, у якога зняўся у фільмах «Голад», «Сорам» і «12 гадоў рабства». Таксама вядомы ролямі ў фільмах «300 спартанцаў», «Бясслаўныя вырадкі», «Джэйн Эйр», «Небяспечны метад», «Праметэй», «Чужы: Запавет», «Макбет», «Стыў Джобс» і ў тэлесерыялах «Браты па зброі» і «Пуаро Агаты Крысці».

Уладальнік кубка Вальпі за найлепшую мужчынскую ролю (2011), двухразовы намінант на прэмію «Оскар» (2014, 2016), трохразовы намінант на прэмію «Залаты глобус» (2012, 2014, 2016), чатырохразовы намінант на прэмію BAFTA (2009, 2012, 2014, 2016).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139370579 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Michael Fassbender // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139370579 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Акцёры Ірландыі
Катэгорыя·Аўтагоншчыкі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Акцёры Германіі
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі»
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гайдэльбергу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
Катэгорыя·Аўтагоншчыкі Ірландыі