wd wp Пошук:

Майкл Маркс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маркс.

Майкл Маркс (англ.: Michael Marks, чэрвень 1859, Слонім31 снежня 1907) — брытанскі прадпрымальнік, адзін з сузаснавальнікаў кампаніі Marks & Spencer.

Нарадзіўся ў Слоніме ў яўрэйскай сям’і. У маладосці эміграваў у Англію.

Пасяліўся ў Лідс, дзе размяшчалася кампанія Brran, вядомая тым, што давала працу яўрэйскім імігрантам. У 1884 годзе пазнаёміўся з Ісакам Дэўгірстам — уладальнікам аднаго са складоў-магазінаў. Падпісаў з ім дамову, згодна з якой гандляваў яго вырабамі па-за межамі Лідса. Гэты бізнес аказаўся настолькі прыбытковым, што неўзабаве Маркс атрымаў фінансавую самастойнасць.

Marks & Spencer

Marks & Spencer у Ганконгу

Праз дзесяць гадоў Маркс вырашыў, што каб развівацца далей ён павінен знайсці сабе партнёра. Маркс зрабіў прапанову Ісаку Дэўгірсту, аднак той адмовіўся, прапанаваўшы кандадатуру Тома Спенсера. Спенсер пагадзіўся і ўклаў першыя £300 у агульны бізнес.

Дзякуючы мінуламу досведу, а таксама магчымасці вызначаць кошты непасрэдна ў вытворцы, прадпрымальнікі маглі развіваць сетку крамаў, адкрываючы новыя ў такіх гарадах як Манчэстэр, Бірмінгем, Ліверпул, Мідлсбра, Шэфілд, Брысталь, Сандэрленд, Кардыф.

Склад-крама адчыненая ў Манчэстэры ў 1897 стала галоўнай сядзібай імперыі, дзе сёння працуе 70 000 чалавек, а сама кампанія каштуе 7 мільярдаў фунтаў.

Маркс памёр у 1907 годзе як брытанскі грамадзянін, якім стаў 5 мая 1897.

Зноскі

  1. Michael Marks
  2. 1 2 Lundy D. R. Michael Marks // The Peerage
  3. Michael Marks // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў Манчэстэры
Катэгорыя·Памерлі ў 1907 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слоніме
Катэгорыя·Імігравалі ў Вялікабрытанію з Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 31 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1859 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы