wd wp Пошук:

Майкл Кёртыс

Майкл Кёртыс, таксама Кертыц[5] (англ.: Michael Curtiz, сапраўднае імя Міхай Кертэц Камінер (венг.: Kertész Kaminer Mihály); 24 снежня 1888, Будапешт, Аўстра-Венгрыя — 11 красавіка 1962, Галівуд) — амерыканскі рэжысёр венгерскага паходжання, які зняў больш за 160 фільмаў, у тым ліку такія паспяховыя, як «Касабланка» (1942—1943) і «Мілдрэд Пірс» (1945).

Вучыўся ў Акадэміі прыгожых мастацтваў. Быў акцёрай венгерскага Нацыянальнага тэатра. У 1912—1919 ставіў фільмы ў Венгрыі. 3 1922 у краінах Заходняй Еўропы, з 1926 у ЗША. Здымаў вестэрны («Вірджынія сіці», 1940; «Каманчэрас», 1961), гістарычныя драмы («Сцежка на Санта-Фе», 1940), экранізацыі гістарычных твораў («Марскі воўк» паводле Дж. Лондана, 1941), сацыяльныя драмы («Хаціна ў бавоўніку», 1932; «Анёлы з бруднымі тварамі», 1938), героіка-прыгодніцкія фільмы («Капітан Блад», 1935; «Прыгоды Робін Гуда», 1938; «Касабланка», 1943, прэмія «Оскар»).

Зноскі

  1. 1 2 Michael Curtiz // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mihály Kertész // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11867076X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Варыянты напісання прозвішча адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.239

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінарэжысёры Аўстрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Будапешце
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1962 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую рэжысуру
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Рэжысёры нямога кіно
Катэгорыя·Рэжысёры вестэрнаў
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Форэст-Лаўн
Катэгорыя·Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінарэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Кінарэжысёры ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 10 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных