wd wp Пошук:

Майкл Джэй Фокс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фокс.

Майкл Джэй Фокс (англ.: Michael J. Fox; 9 чэрвеня 1961, Эдмантан, Канада) — канадскі акцёр, прадзюсар, актывіст і акцёр голасу за кадрам. Майкл шырока вядомы дзякуючы ролям Марці Мак-Флая ў трылогіі «Назад у будучыню» (19851990); Алекса Кітана ў сіткоме «Сямейная сувязь» (19821989). За гэтыя ролі Майкл атрымаў тры ўзнагароды «Эмі» і аднойчы «Залаты Глобус». Дзякуючы ролі Майка Флаэрці ў сіткоме «Спін-Сіці» (19962000), Фокс атрымаў «Эмі», тры «Залатых Глобуса» і дзве ўзнагароды Гільдыі кінаакцёраў ЗША.

У 1991 годзе Фоксу быў пастаўлены дыягназ — хвароба Паркінсона, што было адкрыта для публікі толькі ў 1999 годзе. У 2000 годзе акцёрская дзейнасць Майкла значна скарацілася, бо сімптомы яго хваробы сталі больш сур’ёзнымі. З тых часоў ён стаў актывістам даследаванняў на пошук лекаў. Гэта прывяло да фундацыі Фонду Майкла Джэй Фокса. 5 сакавіка 2010 года шведскі Каралінскі інстытут прысвоіў яму ганаровую доктарскую ступень медыцыны за яго працу ў справе прапаганды і збору сродкаў для лячэння хваробы Паркінсона[3][4].

З 2000 года Фокс у асноўным працаваў як акцёр голасу за кадрам у фільмах, як «Сцюарт Літл» і «Атлантыда: Згублены свет» і іншыя. 27 мая 2011 года Фокс атрымаў Ордэн Канады дзякуючы сваёй папулярнасці і працы па збору сродкаў[5].

Зноскі

  1. Michael J. Fox // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Michael J. Fox // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. «Michael J. Fox Gets Doctored». E Online Website.
  4. Michael J. Fox to be made honorary doctor at Karolinska Institutet Архівавана 30 верасня 2011.. Karolinska Institutet. Press Release.
  5. «Order of Canada Investiture Ceremony». The Governor General of Canada

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Галівудская алея славы
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 чэрвеня
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Канады
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сатурн»
Катэгорыя·Кінапрадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Акцёры тэлебачання ЗША
Катэгорыя·Кінарэжысёры Канады
Катэгорыя·Акцёры тэлебачання Канады
Катэгорыя·Імігравалі ў ЗША з Канады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Альберце
Катэгорыя·Кінарэжысёры ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінапрадзюсары ЗША
Катэгорыя·Кінапрадзюсары Канады
Катэгорыя·Акцёры Канады