wd wp Пошук:

Майкл Берыдж

Сэр Майкл Бэрыдж (англ.: Michael John Berridge; 22 кастрычніка 1938, Гатума, цяпер Кадома, Зімбабвэ — 12 лютага 2020) — брытанскі фізіёлаг і біяхімік. Доктар філасофіі (1965), ганаровы прафесар Кембрыджа. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1984), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1999) і Амерыканскага філасофскага таварыства (2007). Рыцар-бакалаўр (1998). Лаўрэат прэстыжных узнагарод, у прыватнасці прэмій Ласкера (1989) і Вольфа (1995), Thomson Reuters Citation Laureate (2002). Найбольш вядомы адкрыццём іназітолтрыфасфата.

Скончыў Універсітэт Зімбабвэ, атрымаўшы ступень бакалаўра з першакласным адрозненнем (1960). Затым адправіўся ў Англію, займаўся ў В. Уіглсуорта ў Кембрыджскім універсітэце і ў 1965 годзе атрымаў там ступень доктара філасофіі. З’яўляўся постдокам у ЗША. У 1969—1990 гадах і з 1994 года працаваў у Кембрыджскім універсітэце. Фэла Трыніці-каледжа (1972). Атрымаў вядомасць як даследчык перадачы сігналу.

Член Еўрапейскай акадэміі (1989) і EMBO (1991), замежны член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1999).

Зноскі

  1. In tribute: Sir Michael Berridge FRS
  2. https://www.ae-info.org/ae/User/Berridge_Michael
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Біяхімікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Памерлі 12 лютага
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фізіёлагі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Шаа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Лонданскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зімбабвэ
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 кастрычніка
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных