«Мазгабо́йня» — гульня(англ.) бел. ў гарадах Беларусі, Расіі, Германіі і Польшчы[1]. Праект быў заснаваны ў Мінску 25 красавіка 2012 года Кацярынай Максімавай і Аляксандрам Ханіным[2][3]. Першая гульня па франчайзінгу(руск.) бел. адбылася ў кастрычніку 2014 года ў Віцебску[4]. У Мінску колькасць удзельнікаў гульні больш за 3000 чалавек[5].
Гульня складаецца з 49 пытанняў, якія падзелены на 7 тураў.
1, 4 і 6 — тэкставыя туры, у якіх патрэбна адгадаць тэрмін, цікавы факт ці дапоўніць цытату.
2 — тур па падзеям у свеце, якія адбыліся ў апошні час.
3 — музычны тур, у якім па фрагменту патрэбна адгадаць выканаўцу ці кампазітара.
5 — тур малюнкаў, у якім патрэбна адгадаць кадр ці выяву.
Пытанні шасці тураў адлюстроўваюцца на экране прыкладна па хвіліне і зачытваюцца вядучым. Пасля агучвання ўсіх пытанняў тура яны паўтараюцца, і запускаецца зваротны адлік 100 секунд, па сканчэнні якіх бланкі з адказамі здаюцца.
7 — тур-бліц. Сем пытанняў рознай тэматыкі з’яўляюцца на экране на 15 секунд і зачытваюцца. Пытанні на экране не застаюцца і больш не зачытваюцца. На абмеркаванне і запіс адказаў у бланк даюцца яшчэ 50 секунд. Каманда сама вырашае, якой вартасці будзе кожны адказ тура: адзнака насупраць адказа сведчыць пра яго ацэньванне па сістэме +2/-2 (правільны/памылковы), адсутнасць адзнакі значыць традыцыйнае ацэньванне (1/0). Такім чынам максімум у бліцы +14 ачкоў, мінімум −14.
Пераможцам «МазгаБойні» становіцца каманда, якая ўзяла найбольшую колькасць балаў па вынікам усёй гульні.
Некаторыя гульні праводзяцца ў фармаце пікніку(руск.) бел.[6] ці з запрашэннем беларускіх музыкаў[2].
«МазгаБойня» па франчайзінгу праходзіць у гарадах Беларусі, Расіі, Берліне і Мюнхене.
Спачатку гульня з’явілася ў Віцебску[4] і Бабруйску[7]. Пазней да руху далучыліся іншыя буйныя гарады Беларусі — Брэст[8], Гомель[9], Гродна[10], Магілёў[11], Баранавічы[12], Бабруйск[13], Барысаў[14], Кобрын, Ліда[15], Маладзечна[16], Орша[17], Пінск[18], Салігорск[19].
За межамі Беларусі гульня праходзіць у гарадах Берлін[20], Екацярынбург, Іжэўск, Калініград, Мюнхен, Падольск, Растоў-на-Доне, Самара[21], Санкт-Пецярбург[22], Смаленск[23], Тальяці[24][25], Варшава[1].