У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дубяга. Дзмітрый Іванавіч Дубяга (3 кастрычніка 1849, вёска Соіна, Мсціслаўскі павет, цяпер Смаленская вобласць — 22 кастрычніка 1918) — расійскі астраном.
Скончыў у 1872 г. Пецярбургскі ўніверсітэт. Працаваў у Пулкаўскай астранамічнай абсерваторыі. У 1884—1918 гг.—дырэктар Казанскай абсерваторыі, з 1901 г. — дырэктар заснаванай ім паблізу Казані абсерваторыі імя Энгельгарта. У 1899—1905 гг. — рэктар Казанскага ўніверсітэта. Навуковыя працы па тэарытычнай астраноміі, астраметрыі і гравіметрыі. Даследваў арбіту спадарожніка Нептуна, стварыў тэорыю руху малой планеты. Па назіраннях казанскіх астраномаў склаў каталог 4281 зоркі.