wd wp Пошук:

Лі Лісань

Лі Лісань (кіт. трад. 李立三 , спр. 李立三 , піньінь: Lǐ Lìsān; 18 лістапада 1899, Лілін22 чэрвеня 1967, Пекін) — кітайскі рэвалюцыянер, палітык і прафсаюзны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Кітая. У розны час быў выконваючым абавязкі генеральнага сакратара ЦК КПК, кіраўніком аддзела прапаганды ЦК КПК, намеснікам старшыні Усекітайскай федэрацыі прафсаюзаў.

Лі Лісань нарадзіўся ў правінцыі Хунань у сям’і памешчыкаў. У верасні 1919 года Лі выехаў на вучобу ў Францыю, адкуль быў высланы ў 1921 годзе за рэвалюцыйную дзейнасць. Пасля вяртання ў Кітай у 1922 годзе ўступіў у новаствораную Камуністычную партыю Кітая, кіраваў партыйнымі арганізацыямі ў Шанхаі. У 1928 годзе быў абраны ў кіраўніцтва партыі, адкуль быў выведзены ў 1930 годзе. Пасля вываду са складу кіраўніцтва КПК выехаў у Маскву.

У 1938 годзе арыштаваны органамі НКУС у Маскве. У 1941 годзе адпушчаны. Вярнуўся ў Кітай у 1946 годзе, аднак былы ўплыў у партыі яму аднавіць не ўдалося.

Падчас культурнай рэвалюцыі стаў аб’ектам труціў з боку хунвейбінаў, з-за чаго 22 чэрвеня 1967 года здзейсніў самагубства. Рэабілітаваны ў 1980 годзе.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Пекіне
Катэгорыя·Палітыкі-самазабойцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Генеральныя сакратары ЦК КПК
Катэгорыя·Памерлі 22 чэрвеня