wd wp Пошук:

Літоўскія традыцыйныя крыжы

Серэкіяй, царкоўны крыж
Крыж у Швянібрасцісе, Кедайняйскі раён

Крыждзірбісце — традыцыйнае літоўскае мастацтва апрацоўкі і ўпрыгажэння крыжоў. Уключана ЮНЕСКА ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Выраб крыжоў складае важную частку літоўскай культуры. Хоць у цяперашні час яны звязаны з каталіцкай рэлігіяй — асноўнай рэлігіяй літоўцаў — літоўскія крыжы бяруць пачатак з дахрысціянскіх вераванняў літоўцаў і звязаны з язычніцкімі слупамі, якія сімвалізуюць сусветнае дрэва[1]. На думку безыменнага аўтара з сайта travel.lt, пасля ўваходжання Літвы ў склад Расійскай імперыі ў пачатку XIX стагоддзя узвядзенне крыжоў было забаронена[2], а крыжы сталі таксама адным з сімвалаў літоўскага народа. Узвядзенне крыжоў было таксама забаронена ў савецкі перыяд[2].

Звычайна крыжы выразаюцца з дуба, часам ўтрымліваюць таксама металічныя элементы. Майстры, якія вырабляюць крыжы, былі вандроўнымі рамеснікамі і перамяшчаліся па ўсёй краіне. Самым знакамітым разьбяром крыжоў быў Вінцас Свірскіс (1835-1916), ад якога захавалася каля 50 крыжоў.

Стылізаваныя крыжы (літ.: Lietuviškasis kryžius) ставілі ля дарог, на могілках, каля дамоў, а таксама каля цэркваў. Крыжы маглі спалучаць элементы архітэктуры, скульптуры, жывапісу і мастацкага кавання, і былі вышынёй ад аднаго да пяці метраў. Часта літоўскія крыжы ўтрымліваюць сімвалы сонца, геаметрычныя сімвалы, выявы раслін, птушак, а таксама дрэва жыцця. Часам каля іх ставяць невялікія статуі. Крыжы сустракаюцца па ўсёй Літве, але іх асабліва шмат у Жамойці, Аўкштайцііі Дзукіі[2].

Каля Шаўляя размешчана Гара крыжоў — пагорак, на якім устаноўлены каля 50 тысяч крыжоў.

Зноскі

  1. Cosmology of the Ancient Balts — 3. The concept of the World-Tree (from them ’lithuanian.net’ website. Accessed 2008-12-26.)
  2. 1 2 3 The Official Lithuanian Travel Guide
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Крыжы (помнікі)
Катэгорыя·Шэдэўры вуснай і нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва
Катэгорыя·Мастацтва Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле