wd wp Пошук:

Лінкальншыр

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лінкальншыр.

Лінкальншыр (англ.: Lincolnshire) — графства на ўсходзе Англіі, ля берагоў Паўночнага мора. Часткова ўваходзіць у склад рэгіёна Іст-Мідлендс, часткова — у Іаркшыр і Хамбер.

Сталіца і найбуйнейшы горад — Лінкальн. Насельніцтва 674 тыс. чалавек (15-е месца сярод графстваў; звесткі 2004 года).

Геаграфія

Агульная плошча тэрыторыі цырыманіяльнага графства — 6 959 км²[1]; тэрыторыя неметрапольнага графства без унітарных адзінак Паўночны Лінкальншыр і Паўночна-Усходні Лінкальншыр — 5 921 км²[2]. Абмываецца на ўсходзе Паўночным морам, мяжуе на паўднёвым усходзе з Норфалкам, на поўдні з Кембрыджшырам, на паўднёвым захадзе з Ратлендам і Лестэршырам, на захадзе з Нотынгемшырам, на паўночным захадзе з Паўднёвым Іаркшырам, на поўначы з Усходнім Іаркшырам.

Гісторыя

Раней падзяляўся на 3 адміністрацыйныя часткі: Холенд, Кестывен і Ліндсі. У 1971 г. насельніцтва было 808,3 тыс. чалавек[3].

Дэмаграфія

Адміністрацыйны падзел

У складзе графства вылучана 7 адміністрацыйных раёнаў неметрапольнага графства і 2 унітарныя адзінкі.

  1. Лінкальн
  2. Паўночны Кестывен
  3. Паўднёвы Кестывен
  4. Паўднёвы Холенд
  5. Бостан
  6. Усходні Ліндсі
  7. Заходні Ліндсі
  8. Паўночны Лінкальншыр (унітарная адзінка)
  9. Паўночна-усходні Лінкальншыр (унітарная адзінка)

Эканоміка

Лінкальншыр — пераважна аграрная тэрыторыя з пераважным значэннем раслінаводства, які спалучаецца з жывёлагадоўляй. Здабыча жалезнай руды (раён Фродынгема). Харчовая прамысловасць, сельскагаспадарчае машынабудаванне (Лінкальн і Бостан), металургія (Скантарп), нафтахімія (Імінгем). Буйны рыбалоўны порт — Грэйт-Грымсбі[3].

Культура

Славутасці

Цікавыя факты

Зноскі

  1. 2-е месца сярод 48-і цырыманіяльных графстваў
  2. 4-е месца сярод 27-і неметрапольных графстваў
  3. 1 2 з ВСЭ, артыкул Лінкальншыр

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Графствы Англіі
Катэгорыя·Лінкальншыр