wd wp Пошук:

Кембрыджшыр

Кембрыджшыр (англ.: Cambridgeshire) — вялікае графства на ўсходзе Англіі. Уваходзіць у склад рэгіёна Усходняя Англія. Сталіца — Кембрыдж, найбуйнейшы горад — Пітэрбора. Насельніцтва 579 тыс. чалавек (20-е месца сярод графстваў; даныя 2004 г.).

Сучаснае графства Кембрыджшыр утворана з гістарычных графстваў Кембрыджшыр і Хантынгтаншыра, а таксама вострава Ілі і Соўк-оф-Пітэрбара.

Геаграфія

Агульная плошча тэрыторыі 3389 км² (15-е месца); тэрыторыя адміністрацыйнай вобласці — 3046 км² (15-е месца).

Адміністрацыйны падзел

У склад графства ўваходзяць 5 раёнаў і 1 унітарная адзінка:

  1. Сіці-оф-Кембрыдж
  2. Саўт-Кембрыджшыр
  3. Хантынгданшыр
  4. Фенленд
  5. Іст-Кембрыджшыр
  6. Сіці-оф-Пітэрбора (унітарная адзінка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Кембрыджшыр
Катэгорыя·Графствы Англіі