Ляця́гі[2] (трансліт.: Liaciahi, руск.: Летяги) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.
Назва вёскі нібыта паходзіць ад назвы ляцягі сумчатай (Petaurus breviceps), якая па-беларуску часцей называецца палятухай[3].
Геаграфічна вёска знаходзіцца на поўначы Слаўгарадскага раёна на мяжы з Чавускім раёнам. Недалёка ад Ляцяг працякае рака Проня, на якой змешчаны гідралагічны пост рачны 1 разраду р. Проня — в. Ляцягі[4].
У 1783 пабудавана драўляная Пакроўская царква; 31 двор, 145 жыхароў. З 1882 года ўладанне С. Шклярэвіча, які валодаў 1600 дзесяцінамі зямлі, 2 вадзянымі млынамі[3].
У вёсцы знаходзіцца прыход Свята-Пакроўскай царквы Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага Патрыярхату. У вёсцы захоўваецца ікона Божай Маці «Неапалімая купіна», напісаная ў 1943 годзе, якую мясцовыя жыхары лічаць цудадзейнай заступніцай ад пажару[5][6].
Ля Ляцяг знаходзіцца брацкая магіла 1941, 1943 гадоў. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000530шыфр 513Д000530