wd wp Пошук:

Лямус на Гарадніцы

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лямус, Гродна. Лямус на Гарадніцы — будынак на тэрыторыі Гарадніцы ў Гродне, размешчаны па адрасе вул. Дзяржынскага, 1а. Помнік гаспадарчага і жыллёвага дойлідства.

Дом будаваўся у 2-й палове XVIII ст. ў часы развiцця мануфактурнай вытворчасцi А. Тызенгаўза як склад. У пачатку XX ст. выкарыстоўваўся як начлежка, пасля 1939 г. — жылы дом.

Архітэктура

Стары лямус на Гарадніцы

Лямус на Гарадніцы ўяўляе мураваны двухпавярховы з мансардай будынак, прамавугольны ў плане, з нерэгулярнай сiстэмай унутранай планiроўкi. Накрыты высокiм вальмавым дахам. Усходні фасад сiметрычны, з невялікім рызалітам у цэнтры. Цэнтральныя часткі заходняга, паўночнага і паўднёвага фасадаў гладкія, з сіметрычна размеркаванымі вокнамі. Вокны другога паверха малыя квадратныя i значна заглыбленыя ў тоўшчу сцяны. Вокны першага паверха нiзкiя прамавугольныя. Цагляныя коміны высокія, шматпрыступкавыя. Перакрыццi, унутраныя перагародкi i вузкая двухмаршавая лесвiца з высокiмi прыступкамi — драўляныя. Інтэр’ер зменены.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славутасці Гродна
Катэгорыя·Гарадніца
Катэгорыя·Жылыя будынкі Беларусі
Катэгорыя·Збудаванні Гродна ў стылі барока
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вуліца Дзяржынскага (Гродна)
Катэгорыя·Гаспадарчыя пабудовы Беларусі