wd wp Пошук:

Лядовы Палац спорту Мінскай вобласці

Лядовы Палац спорту Мінскай вобласці (поўная назва — Дзяржаўная ўстанова «Лядовы Палац спорту Мінскай вобласці»; раней быў вядомы як Мінскі лядовы палац спорту) — спорткомплекс у горадзе Мінску, Беларусь.

Аўтары праекта архітэктары інстытута «Белпрампраект» Ю. Ф. Патапаў, І. І. Боўт, А. С. Шафрановіч. Узвядзенне арэны пачыналі ўладальнікі хакейнага клуба «Цівалі», аднак не зладзіліся з фінансаваннем і будоўля спынілася на ўзроўні падмурка[1]. Завяршалася будаўніцтва палаца ў 19971999 гадах ужо за дзяржаўныя сродкі[2]. Аб’ект быў уведзены ў эксплуатацыю ў лютым 1999 года.

Арэна лядовага палаца з’яўлялася хатняй пляцоўкай хакейнага клуба «Керамін», які выступаў у беларускай экстралізе, а таксама базай для хакейных секцый. У красавіку 2004 года Мінскі лядовы палац спорту прымаў матчы чэмпіянату свету сярод юніёраў у вышэйшым дывізіёне.

У сезоне 2012/13 у палацы праходзілі матчы хакейнага клуба «Юнацтва-Мінск» у Вышэйшай хакейнай лізе. Пасля клуб пераехаў на «Чыжоўка-Арэну»[3].

Апісанне

Асноўнае прызначэнне — правядзенне матчаў па хакею з шайбай, спаборніцтваў па фігурнаму катанню, шорт-трэку і іншым лядовым відам спорту. Трыбуны размешчаны Г-падобна, ёмістасць палаца складае 1823 гледачоў. Прадугледжана магчымасць трансфармавання хакейнай каробкі ў пляцоўку для гульнявых відаў спорту, спартыўных адзінаборстваў, тэніса, цяжкай атлетыкі, гімнастыкі, бокса, а таксама ў сцэну для правядзення канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. У свабоднае ад спартыўных мерапрыемстваў час лядовая пляцоўка задзейнічана для правядзення масавых катанняў на каньках.

Канцэрты і музычныя мерапрыемствы

Адбыліся

Адменены

Гл. таксама

Зноскі

  1. Степан Воронков.. Пионеры отечественного хоккея (нявызн.). Страница хоккея Беларуси (28 апреля 2006). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2012. Праверана 15 лютага 2010.
  2. Владимир Бережков.. Система энергоВЫНОСителей, или АссигНАЦИЯ хоккейного займа (нявызн.) (недаступная спасылка). Прессбол (17 мая 2007). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2022. Праверана 15 лютага 2010.
  3. Хакей. Мінскае «Юнацтва» прынята ў ВХЛ
  4. Cradle of Filth, Moonspell, Turisas у Мінску 20 красавіка 2009 года. (нявызн.) (недаступная спасылка). tut.by. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2012. Праверана 30 ліпеня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Аляксандра Шафрановіча
Катэгорыя·З’явіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Юрыя Патапава
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Лядовыя арэны Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Івана Боўта
Катэгорыя·1999 год у Мінску
Катэгорыя·Вуліца Прытыцкага (Мінск)
Катэгорыя·Фрунзенскі раён (Мінск)
Катэгорыя·Спартыўныя збудаванні Мінска