wd wp Пошук:

Moonspell

Moonspell — партугальскі метал-гурт, заснаваны ў 1992 годзе. Спачатку гурт граў фолк/блэк-метал, познюю творчасць гурта звычайна характарызуюць як готык-дум-метал. Вакаліст і аўтар тэкстаў гурта Фернанду Рыбейру (парт. Fernando Ribeiro) сам выкарыстоўвае выраз «д’ябальская музыка» («devilish music»).

Moonspell упершыню патрапілі ў партугальскія чарты з альбомам Sin/Pecado, а іх альбом Memorial, які выйшаў у 2006 годзе, у першы ж тыдзень дасягнуў першага месца. Да Moonspell з метал-гуртоў у Партугаліі падобнага поспеху дамагаліся толькі Metallica і Iron Maiden.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу