wd wp Пошук:

Людміла Аляксандраўна Анікеева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Анікеева. Людміла Аляксандраўна Анікеева (нар. 31 студзеня 1955, Орша Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут, настаўнік біялогіі і хіміі. Працавала выкладчыкам біялогіі і хіміі, завучам Волкавіцкай школы Талачынскага раёна Віцебскай вобласці, інспектарам Талачынскага раённага аддзела народнай адукацыі, настаўнікам, дырэктарам сярэдняй школы № 2 горада Оршы Віцебскай вобласці. Займала пасаду начальніка аддзела адукацыі Аршанскага гарвыканкама Віцебскай вобласці.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік адукацыі»[2].

Зноскі

  1. АНИКЕЕВА ЛЮДМИЛА АЛЕКСАНДРОВНА Архівавана 29 жніўня 2019.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 студзеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава